Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Апалагетыка/Правы чалавека: Божы дар ці выдумка людзей? [відэа]

Правы чалавека: Божы дар ці выдумка людзей? [відэа]

Правы чалавека: Божы дар ці выдумка людзей? [відэа]

«Дасталі выдумкі еўрапейскіх гамасекаў», - такі каментар пакінулі мне ў інтэрнэце пасля таго, як я выказаў некалькі ўласных разважаньняў наконт паняцьця «правы чалавека». Я вырашыў дасьледаваць гэтую тэму з пункту гледжаньня Бібліі.

У гэтую сферу, як і ў многія іншыя, варта вярнуць біблійны сьветапогляд, таму што, па словах егумена Кірыла, «пасьля Вялікай французскай рэвалюцыі і да сёньняшняга дня катэгорыя правоў чалавека зьвязана з секулярызмам і яго самымі крайнімі формамі і выкарыстоўваецца для падзелу грамадзтва і царквы».

Што Біблія кажа пра правы? Вось некалькі ўрыўкаў. «Закон адзін і адно прыказаньне хай будзе як для вас, так і для чужаземцаў, што прыбываюць у вас» (Лічбы 15:16).

«Гора тым, якія ставяць несправядлівыя законы і пішуць жорсткія пастановы, каб адхіліць бедных ад правасудзьдзя і пазбавіць правоў маламоцных” (Ісаі 10:1-2). «Справядлівы ведае справу бедных» (Выслоўі 29:7, сучасны пераклад).

Правы дадзены чалавеку Творцам, гэта натуральныя правы, а законы дзяржавы павінны іх адлюстроўваць. Бог даў першаму чалавеку жыцьцё, сям’ю, працу і права выбару, тым самым Ён абвясьціў прынцып: чалавек – гэта істота, якая валодае правамі.

Але ў нас пануе матэрыялістычнае права, якое, паводле азначэньня аднаго з універсітэцкіх падручнікаў, зьяўляецца «ўзведзенай у закон воляй пануючага класа». Там, дзе няма Бога, тэорыя права асноўваецца на гуманістычным светапоглядзе і натуральныя правы прыцясьняюцца і абыходзяцца. Дзяржава сёньня павінна выконваць і паважаць натуральныя, базавыя правы, дадзеныя людзям Богам. Нельга ствараць законы дзяржавы ў процівагу натуральным законам.

Вось што запісна ў Дэкларацыі незалежнасці ЗША, адной зь нешматлікіх дзяржаў, у заканадаўчую аснову якой пакладзена натуральнае права. «Мы сыходзім з той відавочнай ісьціны, што ўсе людзі створаны чалавекам і надзеленыя Творцам вызначанымі неадменнымі правамі, да якіх адносяцца жыцьцё, свабода і імкненне да шчасьця. У выпадку, калі якая-небудзь форма ўраду становіцца згубнай для гэтых мэт, народ мае права зьмяніць ці скасаваць яе».

Вось яшчэ адна цытата: «Калі ход падзей прыводзіць да таго, што адзін з народаў вымушаны скасаваць палітычныя сувязі, звязваючыя яго зь іншым народам, і заняць самастойнае месца сярод іншых дзяржаў сьвету, на якое ён мае права па законах прыроды і па законах яе Творцы, паважлівыя адносіны да меркаваньня чалавецтва патрабуюць ад яго тлумачэньня прычын, якія падштурхнулі яго да такога адзьдзяленьня». Гэта актуальна для нас у кантэксце падзей Крыма і Ўсходняй Украіны: тое, што там адбываецца, павінна быць патлумачана ініцыятарамі гэтых падзей.

Мы, хрысьціяне, павінны ведаць і вучыцца адстойваць свае правы, дадзеныя нам Богам, супрацьстаяць матэрыялістычный тэорыі права, прынятай у нашых дзяржавах.

Веніамін Брух нарадзіўся ва Ўкраіне. Пасьля вучобы ў Біблійным каледжы ў Елгаве (Латвія) пераехаў у Менск, дзе заснаваў царкву Ісуса Хрыста і на працягу 10 год быў яе старшым пастарам. Веніамін зьяўляецца біскупам «Супольнасьці Калвары» ў  Беларусі. Зараз жыве ў Кіеве, дзе заснаваў памесную царкву «Надзея для народаў». Веніамін – часты госьць на розных хрысьціянскіх канферэнцыях, аўтар шматлікіх артыкулаў. 

уверх