Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Апалагетыка/Апологетика видео - Усходнеэўрапейскі Лідэрскі Форум

Бог і праблема гвалту [відэа]

Калі мы гаворым пра зло і гвалт, што зьяўляецца для нас самым важным? Самым галоўным застаецца пытаньне, што значыць быць чалавекам і якое значэньне мае чалавечае жыцьцё. Савецкая матэрыялістычная спадчына сыходзіць у мінулае і разам зь ёй уяўленьне пра тое, што чалавек - гэта ўсяго толькі матэрыя. У чалавеку ёсьць нешта большае. І чалавек створаны для таго, каб пытацца ў Бога пра праблему зла.

Падрабязьней ...

Ці можам мы быць добрыя бяз Бога? [відэа]

Навука аказвае на нас велізарны ўплыў. «Навука - гэта адзіны шлях да ісьціны» сьцвярджаюць новыя атэісты. Ці так гэта? Ці здольная навука адказаць на пытаньні, якія хвалююць кожнага чалавека, у тым ліку і атэіста: «Адкуль я зьявіўся? Куды я іду? У чым сэнс майго жыцьця?» Ці можа навуковае веданьне дыктаваць грамадзтву сістэму маральных каштоўнасьцяў? Ці не прывядзе гэта да абясцэньваньня чалавечай асобы?

Падрабязьней ...

Пра абарону ісьціны ў навуковым сьветапоглядзе [відэа]

Як ўзаемадзейнічаюць хрысьціянскі і сучасны навуковы сьветапогляд? Якія натуральныя абмежаваньні ўласьцівыя сьветапогляду метадалагічнага матэрыялізму?

Класічны варыянт навуковага мысленьня ў пытаньнях паходжаньня Сусьвету, біялагічнага жыцьця і ўзнікненьня сьвядомасьці зайшоў у тупік. Узьнікае неабходнасьць увядзеньня ў навуковы сьветапогляд паняцьця «трансцэндэнтнага».

Калі не пашырыць катэгарыяльны апарат навуковага мысленьня, то ў сучаснай навуцы праглядаецца тэндэнцыя да выпадковых, містычных і нават акультных перадумоваў.

Валерый Рашацінскі - Старшы пастар царквы «Хрысьціянская надзея» (г. Кіеў, Украіна), кандыдат тэхнічных навук, Біскуп аб'яднаньня эвангельскіх цэркваў «Украінская місіянерская Царква».

Нясе пастарскае служэньне з кастрычніка 1991 года. За гэты час царква насадзіла 35 даччыных цэркваў (у тым ліку ў Турцыі) і прымала ўдзел у адкрыцьці яшчэ каля 15 цэркваў.

З 1993 года зьяўляецца заснавальнікам і прэзідэнтам Міжнароднага Дабрачыннага Фонду «Варнава», які даў пачатак вялікаму служэньню рэабілітацыі нарказалежных.

Доўгі час займаўся навукай, зьяўляецца аўтарам наватарскіх рашэньняў у галіне акустыкі. Як навуковец, актыўна папулярызуе ідэі крэацыянізму і навуковай апалагетыкі.

Падрабязьней ...

Апалагетыка Фрэнсіса Шэфера [відэа]

Фрэнсіс Шэфер - найвялікшы апалагет сучаснасьці, які гаварыў простай і зразумелай мовай пра складаныя рэчы. Ён вучыў, што апалагетыка павінна натхняцца любоўю да чалавека, які ў сваёй сапраўднай чалавечнасьці створаны на вобраз Божы.

Падрабязьней ...
Падпісацца на гэты канал RSS