Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Апалагетыка/Апалагетыка Фрэнсіса Шэфера [відэа]

Апалагетыка Фрэнсіса Шэфера [відэа]

Апалагетыка Фрэнсіса Шэфера [відэа]

Фрэнсіс Шэфер - найвялікшы апалагет сучаснасьці, які гаварыў простай і зразумелай мовай пра складаныя рэчы. Ён вучыў, што апалагетыка павінна натхняцца любоўю да чалавека, які ў сваёй сапраўднай чалавечнасьці створаны на вобраз Божы.

На думку Шэфера, хрысьціянін павінен убачыць ў суразмоўцы перш за ўсё чалавека, і толькі потым - грэшніка. Галоўная тэма гэтага семінара - апалагетыка Фрэнсіса Шэфера, якая сфармавалася пад уплывам яго уяўленьняў аб рэальнасьці, чалавеку і Сьвятым Пісаньні.

Брус Літл атрымаў доктарскую ступень у галіне філасофіі рэлігіі. Больш за дзесяць год Брус Літл выкладаў ва ўніверсітэтах і школах Эўропы і Азіі. Мае публікацыі ў навуковых часопісах.

Напісаў і адрэдагаваў некалькі кніг: «Тэадэцыя створанай сьветабудовы: Бог і бессэнсоўнае зло», «Бог, чаму гэта зло?», «Фрэнсіс Шэфер: Розум і сэрца да Бога» (рэдактар), а таксама «Прыцягненьне культуры», «Абарона веры»(рэдактар).

З 2001 года ўзначальвае Цэнтр веры і культуры Л. Рас Буш (the L. Russ Bush Center for Faith and Culture) у Паўднёва-Усходняй баптысцкай багаслоўскай семінарыі.

уверх