Чаму мы верым у Бога? [відэа]
Ці існуе Бог? На якія факты варта зьвяртаць увагу ў пошуках адказу? Прафесар Літл сьцьвярджае, што абгрунтаваць аргумент існаваньня Бога значна прасьцей, чым даказаць адваротнае.
У сваёй лекцыі Брус Літл разглядае пяць катэгорый сведчаньняў: маральнасьць, чалавечая прырода, мова, прыгажосьць, гісторыя. Ва ўсіх гэтых сферах можна знайсьці факты, якія дапамагаюць даказаць існаваньне Бога.
Брус Літл - прафесар філасофіі ў Паўднёва-Усходняй баптысцкай тэалагічнай семінарыі (Уэйк-Форэст, Паўночная Караліна, ЗША), дырэктар па Апалагетыцы ў Цэнтры веры і культуры імя Л. Раса Буша, загадчык Калекцыяй Фрэнсіса Шэфера.
З 1995 года ён наведвае розныя краіны, перш за ўсё Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, чытае лекцыі ва ўніверсітэтах і каледжах, даклады на навуковых канферэнцыях. У суаўтарстве з выкладчыкамі Таўрычнага нацыянальнага ўніверсітэта (г.Сімферопаль) ён напісаў 4 кнігі; удастоены ганаровай доктарскай ступені ўніверсітэта Канстанціна Брынкушы (Тыргу-Джыу) за працу ў краінах Усходняй Эўропы.
У цэрквах ЗША ён праводзіць семінары па апалагетыцы, праблеме зла, узаемаадносінах веры і мастацтва. Акрамя таго, ён удзельнічае ў публічных дэбатах з атэістамі і агностыкамі ва ўніверсітэтах.
Да 2001 Брус Літл нёс пастарскае служэньне, а затым уступіў на прафесарскую пасаду. Яго апошняя кніга называецца «Божа, навошта гэта зло?» (God, Why This Evil?).
Брус Літл і яго жонка Нэнсі жывуць у Уэйк-Форэст; іх дачка замужам, у яе двое дзяцей.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Предварительная евангелизация людей с материалистическим мировоззрением — Брюс Литтл [видео]
- Факты о фальшивых пророках — Фил Робертс [видео]
- Только Христос (Solus Christus) — Валерий Антонюк [видео]
- Круглый стол «Христианская философия Алвина Плантинга и вызовы нового атеизма» — И. Скрипниченко [видео]
- Ответы на антихристианские полемические приемы — Павел Валенчук [видео]