Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Апалагетыка/Часы постмадэрну [анонс кнігі]

Часы постмадэрну [анонс кнігі]

Часы постмадэрну [анонс кнігі]

Эра мадэрну скончылася. Амаль ва ўсіх галінах жыцьця пасылкі, якія фармавалі спосаб мысьленьня XX стагодзьдзя, разьбіваюцца ўшчэнт. Становіцца зразумела, што заходняя культура ўступае ў новую фазу свайго развіцьця, якую дасьледчыкі называюць "постмадэрн". Гэтая кніга - экскурс у сьвет сучаснай думкі і культуры. У ёй закрануты шырокі спэктр пытаньняў - ад акадэмічнай філасофіі да папулярных тэлевізійных шоў, а таксама мастацтва і палітыка, сацыяльныя перамены і новыя рэлігіі. Мэта кнігі - апісаньне тэндэнцый, пра якія павінен ведаць сучасны хрысьціянін.

Часы постмадэрну. Хрысьціянскі погляд на сучасную думку і культуру

Многія сёньня адчуваюць, што эра мадэрну падышла да канца. Амаль ва ўсіх абласьцях і сфэрах жыцьця, пачынаючы з акадэмічнай сфэры і заканчваючы новымі сацыяльнымі феноменамі, пасылкі, якія фармавалі мысьленьне дваццатага стагодзьдзя, разьбіваюцца ўшчэнт. На парозе дваццаць першага стагодзьдзя становіцца зразумела, што заходняя культура ўступае ў новую фазу свайго разьвіцьця, якую дасьледчыкі называюць «постмадэрн».

Пры гэтым менш зразумела, добра гэта ці дрэнна. З аднаго боку, самы яскравы прыклад грамадзтва, пабудаванага на мадэрністычных прынцыпах матэрыялізму, атэізму і сацыяльнага канструяваньня - СССР, - адышоў у нябыт. Традыцыйныя амерыканскія ідэалы рынкавай эканомікі і асабістай свабоды заваёўваюць сьвет. Хрысьціянства, якое не толькі перажыло камунізм, але і зьявілася асноўнай прычынай ягонага краху, набывае новую прывабнасьць, у той час як старыя мадэрністычныя развагі зыходзяць у нябыт і мільёны людзей ва ўсім сьвеце адкрываюць для сябе Слова Божае, зьвяртаючыся да Хрыста.

Аднак, зь іншага боку, грамадзтва падзеленае на два супрацьлеглых лагеры. Міжпляменная варажнеча, тэрарызм і этнічныя чысткі падзяляюць сьвет напалам. Амерыканцы вядуць «унутрыкультурныя змаганьні», спрачаючыся па маральных пытаньнях, такіх як аборты і эўтаназія, а таксама па такіх інтэлектуальных пытаньнях, як адукацыя і культурныя адрозненьні. Заклапочаныя «палітычнай карэктнасьцю» ўніверсітэты ўжо не зыходзяць з мадэрністычнай пасылкі, што існуе адна аб'ектыўная рацыянальная ісьціна.

Нават такія элементарныя пытаньні, як значэньне заходняй цывілізацыі, і тыя павісаюць у паветры: ці зьяўляецца заходняя спадчына ўвасабленьнем дасягненьняў чалавецтва і свабоды або яна прынесла сьвету толькі расізм, сэксуальную разбэшчанасьць, імперыялізм і чалавеканенавісьніцтва?

Культурная прастора запоўнена самымі разнастайнымі групамі, такімі як феміністкі, геі, афра-амерыканцы, неакансерватары і праціўнікі абортаў. Гэтыя разнамасныя аб'яднаньні, відочна, ня маюць ніякай агульнай асновы або агульнага пункту адліку, вакол якога б можна было пабудаваць зносіны, не кажучы ўжо пра дасягненьне згоды. А між тым сем'і руйнуюцца, СНІД забірае тысячы жыцьцяў, а сродкі масавай інфармацыі пагружаюць усіх у тэлевізійны дурман.

Дык ці ёсьць добрымі постмадэрністычныя перамены з хрысьціянскага пункту гледжаньня? Магчыма, нам прыйдзецца пагадзіцца з Дыкенсам: «Гэта былі лепшыя з часоў; гэта былі горшыя з часоў». У «Аповесьці пра два гарады» ён распавядаў пра эпоху французскай рэвалюцыі, якая шмат у чым паклала пачатак мадэрнізму. Але ягоныя словы, мяркуючы па ўсім, дастасавальныя да любога часу.

Любому стагодзьдзю ўласьцівае вялікае і бязглуздае, новыя магчымасьці і спакусы. Аднак яны мяняюцца ад стагодзьдзя да стагодзьдзя. Для таго, каб скарыстацца гэтымі магчымасьцямі і пазьбегнуць спакусаў, хрысьціяне павінны знаходзіцца ў бесьперапынным працэсе «спазнаньня часу» (Рым. 13:11).

Царкве ва ўсе часы даводзілася супрацьстаяць існуючай культуры і жыць у атмасферы антаганізму з навакольным сьветам. Грэбаваць культурай азначае непазьбежна адрывацца ад жыцьця. Увайсьці ў яе, не разабраўшыся, - азначае апынуцца пад пагрозай з боку сінкрэтызму і няверства. У кожным стагодзьдзі былі свае ўгодлівыя ліберальныя тэолагі, якія імкнуліся падагнаць хрысьціянства пад сучасны інтэлектуальны і культурны шаблон.

У лібералаў Асьветы была свая рацыянальная рэлігія і вышэйшая крытыка Пісаньня, у лібералаў Рамантызму - цёплыя пачуцьці, у лібералаў экзістэнцыялізму - крызіс сэнсу і скачок веры, і ў сучасным постмадэрнізме таксама ёсьць свае лібералы (як мы ўбачым пазней). І ўсё ж артадаксальныя вернікі жылі ва ўсе часы, вызнаючы сваю веру ў Ісуса Хрыста (мы разгледзім гэта пазней). Яны былі часткай сваёй культуры (вы пазнаеце асаблівы стыль хрысьціян сямнаццатага, васямнаццатага і дзевятнаццатага стагодзьдзяў, нават калі яны казалі пра адно і тое ж). Але разам з тым яны супрацьстаялі сваёй культуры, абвяшчаючы Божы Закон і Эвангельле грамадзтву, якое мела патрэбу ў ацаленьні сваіх язваў.

Гэтая кніга зьяўляецца даведнікам па сучаснаму культурнаму ландшафту: яго дамінуючым ідэям, відам мастацтва, грамадзкім формам і духоўным пасылкам. У ёй паказаны розныя плыні і тэндэнцыі, якія аналізуюцца з пункту гледжаньня хрысьціянства.

Некаторым хрысьціянам ўласьціва думаць, што канец стагодзьдзя мадэрну і пачатак эпохі постмадэрну можа азначаць паварот да класічнага хрысьціянству. Пра постмадэрн яны разважаюць у вясёлкавых танах. Хоць я згодны з гэтым пунктам гледжаньня, тым ня менш, я таксама бачу новую секулярную ідэалогію, якая прыходзіць на змену мадэрнісцкаму сьветапогляду. Як і мадэрнізм, постмадэрнізм варожа ставіцца да хрысьціянства, аднак па іншых прычынах. У гэтай кнізе я крытыкую тое, што я называю «постмадэрнізмам». Між тым, з «постмадэрнам» я зьвязваю пэўныя спадзяваньні.

21513 Спампаваць кнігу Джын Эдвард Вейз-малодшы  «Часы постмадэрну»

 Набыць кнігу Джын Эдвард Вейз-малодшы  «Часы постмадэрну»

уверх