Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Мастацтва/Джузэпэ Вэрдзі - маэстра італьянскай рэвалюцыі [відэа]

Джузэпэ Вэрдзі - маэстра італьянскай рэвалюцыі [відэа]

Джузэпэ Вэрдзі - маэстра італьянскай рэвалюцыі [відэа]

Царква павінна ўплываць на культуру, асабліва ў крытычныя моманты гісторыі. Людзі мастацтва мусяць падымаць у сваёй творчасьці пытаньні нацыі, патрыятызму, свабоды. Прыкладам гэтаму служыць жыцьцё і творчасьць Джузэпэ Вэрдзі, маэстра італійскай рэвалюцыі.

Джузэпэ Вэрдзі жыў у 19 стагодзьдзі. Гэта быў няпросты час, калі многія эўрапейскія краіны вялі барацьбу за незалежнасьць. Італія не была выключэньнем. Рух адраджэньня Італіі, які атрымаў назву Рысарджымэнта , аб'яднаў літаратараў, музыкаў, палітыкаў. Аднак у гэты час Італія мела патрэбу ў такім маэстра, які б падняў нацыю на змаганьне за свабоду.

Ім стаў Джузэпэ Вэрдзі, сын карчмара і пральлі, музыкант-самавучка, праваліў іспыт у Міланскую кансерваторыю (якая пасьля была названая ў ягоны гонар), дэпутат першага нацыянальнага парламента Італіі. Творчасьць Вэрдзі атрымала сусьветнае прызнаньне, а оперная арыя «Va', pеnsiero» стала неафіцыйным гімнам Італіі.

Першыя настаўнікі Вэрдзі ўклалі ў ягонае сэрца гарачую любоў да сваёй краіны і глыбокае веданьне Бібліі, у нейкі момант Вэрдзі падумваў, ці не стаць яму сьвятаром. Ягонае жыцьцё не было простым - ён перажыў сьмерць жонкі і дваіх дзяцей, а затым працяглую дэпрэсію.

Калі імпрэсарыё міланскай оперы прапанаваў яму напісаць твор на біблейскі сюжэт, Вэрдзі спачатку хацеў адмовіцца. Аднак яго настолькі ўразіў сюжэт - народ, які страціў радзіму і знаходзіцца пад Бабілёнскім ярмом, моліцца аб прабачэньні і вяртаньні дадому, - што маэстра ўзяўся за працу. Так нарадзілася опера «Навухаданосар» («Набука»), арыі якой італійцы спявалі на вуліцах, а спектакль нязменна ператвараўся ў маніфестацыі і суправаджаўся воклічамі «Жыве Італія! Жыве Вэрдзі!».

Алёна Сітнік - аўтар і выканаўца хрысьціянскай музыкі. Адзін з арганізатараў і рэжысёр шэрагу паспяховых пра-лайф канцэртаў «У абарону жыцьця» ў Менску. З 2003 года - адзін з арганізатараў і рэжысёр штогадовых канцэртаў на Дзень Рэфармацыі (31 кастрычніка), мюзiкла «Залаты век». Сааўтар і рэжысёр дзіцячых хрысьціянскіх мюзіклаў «Маё сэрца б'ецца», «Увага - жыцьцё!»

уверх