Як ўзаемадзейнічаюць хрысьціянскі і сучасны навуковы сьветапогляд? Якія натуральныя абмежаваньні ўласьцівыя сьветапогляду метадалагічнага матэрыялізму?
Класічны варыянт навуковага мысленьня ў пытаньнях паходжаньня Сусьвету, біялагічнага жыцьця і ўзнікненьня сьвядомасьці зайшоў у тупік. Узьнікае неабходнасьць увядзеньня ў навуковы сьветапогляд паняцьця «трансцэндэнтнага».
Калі не пашырыць катэгарыяльны апарат навуковага мысленьня, то ў сучаснай навуцы праглядаецца тэндэнцыя да выпадковых, містычных і нават акультных перадумоваў.
Валерый Рашацінскі - Старшы пастар царквы «Хрысьціянская надзея» (г. Кіеў, Украіна), кандыдат тэхнічных навук, Біскуп аб'яднаньня эвангельскіх цэркваў «Украінская місіянерская Царква».
Нясе пастарскае служэньне з кастрычніка 1991 года. За гэты час царква насадзіла 35 даччыных цэркваў (у тым ліку ў Турцыі) і прымала ўдзел у адкрыцьці яшчэ каля 15 цэркваў.
З 1993 года зьяўляецца заснавальнікам і прэзідэнтам Міжнароднага Дабрачыннага Фонду «Варнава», які даў пачатак вялікаму служэньню рэабілітацыі нарказалежных.
Доўгі час займаўся навукай, зьяўляецца аўтарам наватарскіх рашэньняў у галіне акустыкі. Як навуковец, актыўна папулярызуе ідэі крэацыянізму і навуковай апалагетыкі.