Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Апалагетыка/Постмадэрнізм, Царква і што далей? [відэа]

Постмадэрнізм, Царква і што далей? [відэа]

Постмадэрнізм, Царква і што далей? [відэа]

Постмадэрнізм - гэта сучасная тэалёгія, якая сьцвярджае, што Бог мёртвы. Яна настолькі глыбока ўкаранілася ў нашым грамадзтве, што мы ўжо не звяртаем на яе ўвагі. Як мы, хрысьціяне, да гэтага прыйшлі?

Чаму, нягледзячы на радыкальныя сьцьверджаньні Рэфармацыі, якія прагучалі на пачатку 16 стагодзьдзя і зьмянілі Заходнюю Еўропу, праз усяго толькі 150 гадоў хрысьціяне страцілі свой уплыў, а веды пра Бога згубілі сваю актуальнасьць для людзей? Чаму цяпер людзі не спазнаюць ісьціну, а ствараюць яе? Ці варта хрысьціянам падладжвацца пад культуру постмадэрнізму або ісьці з ёй насуперак? Наколькі даўгавечныя ідэі постмадэрнізму і што чакае нас далей?

Брус Літл атрымаў доктарскую ступень у галіне філасофіі рэлігіі. Больш за дзесяць гадоў Брус Літл выкладаў ва ўніверсітэтах і школах Еўропы і Азіі. Мае публікацыі ў навуковых часопісах. Напісаў і адрэдагаваў некалькі кніг: «Тэадыцэя створанай сьветабудовы: Бог і бессэнсоўнае зло», «Бог, чаму гэта зло?», «Фрэнсіс Шэфер: Розум і сэрца да Бога» (рэдактар), а таксама «Прыцягненьне культуры», «Абарона веры»(рэдактар). З 2001 года ўзначальвае Цэнтр веры і культуры Л. Рас Буш (the L. Russ Bush Center for Faith and Culture) у Паўднёва-Усходняй баптысцкай тэалагічнай семінарыі.

 

уверх