Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царква і Грамадзтва/Што мы можам практычна зрабіць для пабудовы хрысьціянскага грамадзтва ва Украіне? [відэа]

Што мы можам практычна зрабіць для пабудовы хрысьціянскага грамадзтва ва Украіне? [відэа]

Што мы можам практычна зрабіць для пабудовы хрысьціянскага грамадзтва ва Украіне? [відэа]

Украіна і ўкраінская эвангельская Царква ўвайшлі ў пераломны перыяд гісторыі. Сёньня, як ніколі, украінцы загаварылі пра неабходнасьць маральнай рэвалюцыі, пра зьмены ў грамадзтве, якія, па іх словах (!), павінны распачацца са зьменаў унутры асобы. Гэта неверагодная магчымасьць для Царквы Хрыстовай прапанаваць грамадзтву, у гэты крызісны час, адзіны сапраўдны выхад, які не прынясе расчараваньняў - пабудову жыцьця асобы і народа на біблійных прынцыпах.

Якія праекты мы можам рабіць на месцах дзеля таго, каб Царква стала авангардам грамадзтва і давала стандарты праведнасьці ў розных сферах жыцьця асобы і грамадзтва?

Яраслаў Лукасік атрымаў ступень магістра філалогіі ў Варшаўскім універсітэце. Зьяўляецца заснавальнікам Царквы «Ян Прадвесьнік» у Менску і яе шматгадовым старшым пастарам. У 2001 г. Яраслаў ініцыяваў у Беларусі Рух Новай Рэфармацыі, які аб'яднаў многія цэрквы розных дэнамінацыяў для распаўсюджваньня хрысьціянскага сьветапогляду ў беларускім грамадзтве.

З 2008 года пражывае ў Кіеве разам з жонкай Натальляй і з чатырма дзецьмі. Ва Украіне Яраслаў праводзіць «Школу Рэфармацыі Грамадзтва». У канцы 2010 года разам з камандай маладых хрысьціянаў пачаў «Падольскі клюб» - праект, закліканы дапамагаць веруючым думаць, а думаючым -- верыць. З 2011 года служыць у якасьці дырэктара Усходнеэўрапейскага Лідарскага Форуму.

уверх