Заробак пастара [відэа]
- Аўтар Петр Новочехов
Грамадзтва, якое не клапоціцца пра сваіх настаўнікаў, выраджаецца на працягу некалькіх пакаленьняў. «Народы могуць загінуць з-за невуцтва», - папярэджвае прарок Осія. Асабліва небясьпечна грэбаваньне асноватворнымі ідэямі пра Бога і пра чалавека.
У старазапаветныя часы ролю настаўнікаў выконвалі сьвятары, а ў нашы дні іх эстафету прынялі пастары і служыцелі царквы. Біблія загадвае аплочваць іх працу: «Працаўнік варты ўзнагароды сваёй», аднак Сьвятое Пісаньне не ўказвае памеру заработнай платы пастара.
Пастары павінны насьледаваць Ісуса Хрыста, Які быў незьлічона багаты і мог бы зьдзіўляць людзей раскошай вопраткі і вялізнымі выдаткамі грошай. Аднак Ён нарадзіўся ў сям'і сярэдняга ўзроўню дастатку і займаўся сямейным бізнесам. Тое ж самае можна сказаць і пра Ягоных вучнях. У іх была агульная каса і грошы, дастатковыя для ўтрыманьня абшчыны. Матэрыяльны ўзровень Хрыста прыкладна адпавядаў узроўню Ягоных вучняў.
Даходы людзей акрэсьліваюць кола іх зносін, таму ў адной царкве зьбіраюцца людзі прыкладна роўных фінансавых магчымасьцяў. Ні адна царква не прыцягвае ўсіх людзей аднолькава, і з гэтай нагоды Рык Уорэн у сваёй кнізе «Мэтанакіраваная царква» піша пра тое, што кожная царква можа накідаць тыповы партрэт «свайго» верніка: адукацыя, сфера інтарэсаў, колькасьць дзяцей у сям'і, прыкладны ўзровень даходаў.
Калі пастар супольнасьці атрымлівае занадта вялікую або занадта маленькую зарплату, гэта стварае штучныя бар'еры паміж ім і паствай: ён не жыве ў адным асяродзьдзі са сваімі вучнямі і не здольны зразумець іх цяжкасьці і спакусы.
Таму царкоўны савет, прымаючы рашэньне аб зарплаце пастара, вызначае яе ў залежнасьці ад сярэдняга даходу той узроставай катэгорыі мужчын царквы, да якой адносіцца пастар. Такім чынам, пастар павінен належаць да асяродзьдзя, якому ён служыць, і атрымліваць зарплату, якая адпавядае гэтаму асяродзьдзю.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Структура и развитие церкви — Валерий Вернер [видео]
- Бог, деньги и служение — Дерил МакКарти [видео]
- Панельная дискуссия «Как остаться консервативным в сфере теологии и ценностей и современным в сфере коммуникации» [видео]
- 5 характеристик благочестивого лидера — Дерил МакКарти [видео]
- Христос и следующее поколение служителей — Валерий Антонюк [видео]