Свабодны рынак і Дзяржплан
- Аўтар Петр Новочехов
Чаму свабодны рынак працуе лепш за Дзяржплан? Савецкія людзі, упершыню трапляючы на Захад, дзівіліся вялікай колькасьці тавараў у крамах. Кажуць нават, Гарбачоў спытаўся у Тэтчэр: «А хто ў вас ва ўрадзе адказвае за тое, каб у людзей было ўсё неабходнае?» Тэтчэр паціснула плячыма: «У нас няма такіх людзей!»
Гэтую задачу вырашае свабодны рынак і робіць гэта значна лепш за мноства разумных галоваў ва ўрадзе, якія вызначаюць, каму што і як варта вырабляць і купляць.
Добрай ілюстрацыяй гэтаму служыць такая гісторыя: настаўнік раздаў сваім вучням падарункі, прычым ён гэта зрабіў гэта па метад выпадковасьці. Было бачна, што не ўсе дзеці задаволеныя атрыманымі цацкамі. Настаўнік дазволіў ім памяняцца, але перад гэтым папрасіў ацаніць, колькі б яны былі гатовыя заплаціць за свае цацкі, калі б набывалі іх у краме. Агульная сума склала 25 умоўных адзінак.
Затым дзеці памяняліся цацкамі, і кожны ці амаль кожны атрымаў тое, што хацеў. Настаўнік зноў папрасіў дзяцей ацаніць, колькі б кожны зь іх быў гатовы заплаціць за сваю цацку, калі б купляў яе ў краме. На гэты раз агульная сума аказалася ў тры разы большай - 75 умоўных адзінак. Свабодны абмен прывёў да таго, што прадаўцы цацак у гэтым выпадку атрымалі б максімальную суму за свае тавары.
Гэта ўсяго толькі невялікі клас, а калі гаворка ідзе пра краіну і мільёны спажыўцоў, натуральна, ніякі Дзяржплан ня можа эфектыўна разьмеркаваць тавары і паслугі. Роля ўрада, якую ў гэтым прыкладзе выканаў настаўнік, павінна быць абмежаваная і зводзіцца да забесьпячэньня на рынку вольнага абмену без прымусу, а таксама да абароны уласнасьці ад крадзяжу і рабаваньня.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Предварительная евангелизация людей с материалистическим мировоззрением — Брюс Литтл [видео]
- Факты о фальшивых пророках — Фил Робертс [видео]
- Только Христос (Solus Christus) — Валерий Антонюк [видео]
- Круглый стол «Христианская философия Алвина Плантинга и вызовы нового атеизма» — И. Скрипниченко [видео]
- Ответы на антихристианские полемические приемы — Павел Валенчук [видео]