Царква ў Карэі і Японіі. Параўнальная характарыстыка [відэа]
- Аўтар Петр Новочехов
Карэя і Японія - дзьве краіны на ўсходзе, разьмешчаныя па суседзтву. Але яны па-рознаму ставяцца да хрысьціянства. Японія традыцыйна называецца «магілаю місіянераў», у той час як Карэю завуць «маяком хрысьціянства». У Японіі наўрад ці знойдзецца 1 хрысьціянін на 500 японцаў, тады як у Карэі чацьвёртая частка - хрысьціяне, прычым не намінальныя, этнакультурныя, як, напрыклад, праваслаўныя хрысьціяне ў Расіі.
Палітычны асьпект
На працягу многіх гадоў карэйцы падвяргаліся ўварваньням манголаў, кітайцаў, расейцаў і японцаў. З 16 ст. японцы спрабавалі каланізаваць Карэю і дамагліся гэтага канчаткова ў 1910г. Карэйцы пакутавалі ад японафікацыі культуры, што сягала да перамены карэйскіх імёнаў, адсутнасьці палітычных, эканамічных, рэлігійных свабод, знаходзіліся ў катэгорыі грамадзян другога гатунку.
Асабліва пакутавалі хрысьціяне. Японская ўлада патрабавала глыбокай пашаны сінтаісцкіх сьвятыняў. Карэйскія хрысьціяне адмаўляліся гэта рабіць, што прыводзіла да арыштаў хрысьціян, некаторыя зь іх паміралі пад катаваньнямі.
Менавіта хрысьціяне сталі ў Карэі галоўнай сілай у руху за незалежнасьць і 1 сакавіка 1919 г. абвясьцілі Дэклярацыю Незалежнасьці Карэі. Гэта прывяло да шматлікіх мітынгаў падтрымкі па ўсёй тэрыторыі краіны, у якіх удзельнічала каля 2 млн. чалавек. Японцы кінулі супраць пратэстуючых ваенныя сілы, у выніку больш за 7 тыс. карэйскіх грамадзянаў былі забітыя і больш за 46 тыс. арыштаваныя.
Іншая сітуацыя склалася ў Японіі, якая ніколі не падвяргалася акупацыі, але заўсёды выступала ў ролі агрэсара. Японцы пазнаёміліся з хрысьціянствам ў 16-17 ст. дзякуючы пропаведзі каталіцкіх і пратэстанцкіх служыцеляў. Краіна адразу ж ўспрыняла хрысьціянства як «заходнюю пагрозу», асабліва хрысьціянскую пропаведзь аб роўнасьці ўсіх людзей перад Богам.
Урад прыступіў да жорсткіх ганеньняў хрысьціянаў. Найбольш эфектыўнай стала «сістэма пяці дамоў». Калі дзе-небудзь выяўляўся хрысьціянін, які не жадаў адмаўляцца ад веры, члены сем'яў пяці дамоў вакол яго падвяргаліся катаваньням і перасьледам.
Місіялагічны асьпект
Хрысьціянскія місіянеры ў Карэі першапачаткова засяродзілі сваю ўвагу на працы з простымі людзьмі, што прывяло да ўключэньня карэйскіх хрысьціянаў у грамадзкае і эканамічнае жыцьцё краіны. Тады як у Японіі місіянеры канцэнтраваліся на стварэньні бальніц і школ, прызначаных для дзяцей з вышэйшых слаёў грамадзтва. Хрысьціянства ў Японіі распаўсюджвалася сярод адукаванай гарадской праслойкі, абыходзячы сялянаў і рамесьнікаў, якія складалі пераважную большасьць насельніцтва Японіі. Гэта зрабіла немагчымым масавую эвангелізацыю краіны.
Лінгвістычны асьпект
Карэйская мова спрыяла распаўсюджваньню Эвангельля. Просты алфавіт, у адрозненьні ад складанай сістэмы японскіх іерогліфаў, спрыяў ўсеагульнай пісьменнасьці карэйцаў, якія з прагнасьцю чыталі перакладзеную на карэйскую мову Біблію.
Пратэстанцкія перакладчыкі знайшлі для слова «Бог» удалы эквівалент і пераклалі гэтае слова на карэйскую мову як «Адзіны Існы». У японскім перакладзе Бібліі выкарыстоўвалася шмат кітайскіх іерогліфаў, якія маглі чытаць толькі адукаваныя японцы. Яшчэ адна няўдача суправаджала пераклад слова «Бог». Для японцаў пераклад гэтага слова абазначаў шмат розных багоў, фактычна, увесь пантэон сінтаісцкіх багоў.
Тэалагічны асьпект
Карэйскія цэрквы вызнавалі кансерватыўную тэалогію з моцным акцэнтам на бязгрэшнасьць Сьвятога Пісаньня. Японскія хрысьціяне апынуліся пад уплывам ліберальнага нямецкага багаслоўя, якое ставіла пад сумнеў і боганатхнёнасьць Бібліі, і боскасьць Хрыста, і ўнікальнасьць выратаваньня праз крыж Хрыстовы. Як вынік, японскія хрысьціяне страцілі сэнс пропаведзі Хрыста як адзінага Божага Збавіцеля ўсяго сьвету.
Сьведчаньне вернікаў
Місіянеры і нованавернутыя ў Карэі паказалі ўражлівы прыклад самаахвярнасьці ў выпрабаваньнях. У ганеньнях 1866 году з 20 тыс. карэйскіх каталікоў 10 тыс. сталі пакутнікамі дзеля Хрыста. Толькі ў 1939 г. за нежаданьне пакланяцца японскім сьвятыням было арыштавана 2000 хрысьціянаў, памерла 50 пастараў і было зачынена 200 цэркваў.
У Японіі царква прыняла рытуал пакланеньня імператару як богу, патлумачыўшы гэта тым, што рытуал мае не рэлігійнае значэньне, а палітычнае і зьяўляецца выказваньнем лаяльнасьці да дзяржаве. Дзяржава ўзяла пад кантроль хрысьціянскую царкву ў Японіі. Як і царква ў Германіі, японскія хрысьціяне прынялі фашысцкі рэжым як уладу ад Бога.
Параўнаньне цэркваў дзьвюх суседніх народаў яшчэ раз даказвае праўдзівасьць Эвангельля. Бог дабраволiць прыгнечаным і пакорным, а не прыгнятальнікам і ганарліўцам. Ён ачышчае Царкву ў гарніле пакутаў, Ён дабраслаўляе яе пасля Сваёй дзейнай прысутнасьцю, ростам і ласкаю.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Предварительная евангелизация людей с материалистическим мировоззрением — Брюс Литтл [видео]
- Факты о фальшивых пророках — Фил Робертс [видео]
- Только Христос (Solus Christus) — Валерий Антонюк [видео]
- Круглый стол «Христианская философия Алвина Плантинга и вызовы нового атеизма» — И. Скрипниченко [видео]
- Ответы на антихристианские полемические приемы — Павел Валенчук [видео]