Хрыстос УВАСКРОС!
Хрыстос Уваскрос і Бог уваскрасіў нас разам зь Ім! Няхай гэтыя Пасхальныя дні прынясуць большае спазнаньне Сына Божага кожнаму з нас, нашым сем'ям і краінам. Няхай сіла Ягонага Ўваскрасеньня пераадолее ўсякае зло і дасьць нам перамогу!