Сацыяльная місія Царквы [відэа]
Што такое сацыяльная справядлівасьць і як павінна выглядаць сацыяльная місія царквы сёньня? У дадзеным выпадку не заўсёды нам дапаможа мінулы досьвед і веды, таму што ў цяперашні час хрысьціяне сутыкаюцца з пытаньнямі, якія не ўзнікалі яшчэ некалькі гадоў таму.
Мы павінны разважаць над сучаснымі падзеямі і прасіць у Бога мудрасьці, як нам рэагаваць на іх.
Бог кажа нам, што мы – Яго будаўнікі, а ад будаўнікоў патрабуецца быць верным ў тым, як ён жыве і што робіць. Вернасць таксама патрабуе ад нас трымацца справядлівасьці. Ісая кажа, што калі ісьціна спатыкаецца на плошчы, то справядлівасьць зьнікае (Іс. 59). Робячы нешта дзеля праўды, мы тым самым абараняем справядлівасьць.
Шматлікія грамадскія арганізацыі выступаюць за справядлівасьць і правы людзей, аднак гэта, перадусім, задача царквы і хрысьціян. Бо царква – гэта стоўп і сцвярджэньне ісьціны. І хрысьціяне павінны моцна працаваць дзеля справядлівасьці і спагады, будаваць такую культуру ўнутры сваёй супольнасьці, а потым несьці гэта ў сьвет.
Брус Літл атрымаў доктарскую ступень у вобласці філасофіі і рэлігіі. Больш за 10 год Брус Літл выкладаў ва ўніверсітэтах і школах Еўропы і Азіі. Мае публікацыі ў навуковых часопісах. Напісал і адрэадэгаваў некалькі кніг: «Тэадыцэя створанай светабудовы: Бог і бессэнсоўнае зло», «Бог, чаму гэта зло?», «Фрэнсіс Шэфер: Розум і сэрца да Бога» (рэдактар), а таксама «Прыцягненьне культуры», «Абарона веры» (рэдактар). З 2001 года ўзначальвае Цэнтр веры і культуры Л. Рас Буш (the L. Russ Bush Center for Faith and Culture) ў Паўднёва-Усходняй баптысцкай багаслоўскай семінарыі.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Библейская гражданская доктрина на примере Америки и Восточной Европы – Брюс Андерсон [видео]
- Бизнес и экономика — Ваутер Друпперс [видео]
- Ток-шоу «Баланс между аполитичностью и заполитизированностью евангельских веруючих» [видео]
- Ток-шоу «Европейские ценности. Подмена понятий» [видео]
- Ток-шоу «Контуры будущего. Глобальные вызовы ХХІ века» [видео]
Апошні з Брюс Литтл (Bruce A Little)
- Предварительная евангелизация людей с материалистическим мировоззрением — Брюс Литтл [видео]
- Правдоподобность Бога и научный натурализм — Брюс Литтл [видео]
- Существует ли абсолютная истина? — Брюс Литтл [видео]
- Вызовы современной культуры для Церкви XXI века [видео]
- Эвангельскія хрысьціяне не павінны ізалявацца ад грамадзтва [відэа]