Эвангельскія хрысьціяне не павінны ізалявацца ад грамадзтва [відэа]
Перад хрысьціянскім тэолагам у кожным пакаленьні стаіць задача, з аднаго боку, быць верным Богу і Яго Слову, якое тэолаг вывучае, а зь іншага боку – упісвацца ў сучасную культуру. Нам, эвангельскім хрысьціянам, не заўсёды атрымліваецца знаходзіць гэты баланс.
Небясьпека для нас заключаецца ў тым, што мы становімся замкнёнымі, ізаляванымі ад грамадзтва. Мы займаемся сваёй акадэмічнай навукай у сваіх маленькіх кабінетах. І часта не стараемся самі ўзяць інфармацыю, над якой мы працуем, і прымяніць яе да паўсядзённага жыцьця.
Тэолагу важна зразумець, што ён – частка грамадзтва, ён павінен жыць сярод людзей, працаваць зь імі. Ён павінен не проста несці пасланьне, але паказваць, як гэтае пасланьне адказвае на пытаньні рэальнага чалавечага жыцьця.
Брус Літл атрымаў доктарскую ступень у галіне філасофіі і рэлігіі. Больш за 10 год Брус Літл выкладаў ва ўніверсітэтах і школах Еўропы і Азіі. Мае публікацыі ў навуковых часопісах. Напісаў і адрэадэгаваў некалькі кніг: «Тэадыцэя створанай светабудовы: Бог і бессэнсоўнае зло», «Бог, чаму гэта зло?», «Фрэнсіс Шэфер: Розум і сэрца да Бога» (рэдактар), а таксама «Прыцягненне культуры», «Абарона веры» (рэдактар).
З 2001 года ўзначальвае Цэнтр веры і культуры Л. Рас Буш (the L. Russ Bush Center for Faith and Culture) ў Паўднёва-Усходняй баптысцкай багаслоўскай семінарыі.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Предварительная евангелизация людей с материалистическим мировоззрением — Брюс Литтл [видео]
- Факты о фальшивых пророках — Фил Робертс [видео]
- Только Христос (Solus Christus) — Валерий Антонюк [видео]
- Круглый стол «Христианская философия Алвина Плантинга и вызовы нового атеизма» — И. Скрипниченко [видео]
- Ответы на антихристианские полемические приемы — Павел Валенчук [видео]