Трансцэндэнтныя аснаваньні агульначалавечай этыкі [відэа]
- Аўтарка Ирина Рожко
Публікацыя падрыхтаваная на аснове выступу Сяргея Галавіна, УЭЛФ-2014, Украіна, г. Кіеў. Сяргей Галавін - доктар філасофіі, доктар прыкладнога багаслоўя, магістр гуманітарных навук (рэлігіязнаўства), магістр прыродазнаўства (фізіка Зямлі), спецыяліст-педагог (фізіка). Ён зьяўляецца прэзідэнтам Хрысьціянскага навукова-апалягетычнага цэнтра, прэзідэнтам Міжнароднага асьветніцкага таварыства «Чалавек і хрысьціянскі сьветапогляд», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Багаслоўскія разважаньні». Прэсьвітэр Сімферопальскай Хрысьціянскай царквы.
Аўтар навучальных дапаможнікаў «Уводзіны ў сістэматычную апалагетыку» і «Асновы логікі для вернікаў і няверуючых» (сумесна з А. Панічам); кніг «Сьветапогляд: страчанае вымярэньне дабравесьця», «Сусветны патоп: міф, легенда ці рэальнасьць?», «Эвалюцыя міфа: як чалавек стаў малпай», «Хвала Богу за крызіс»; публікацый у спэцыяльных часопісах Акадэміі Навук СССР; вынаходак ў абласьцях геафізікі і лазернай оптыкі; работ па хрысьціянскай апалагетыцы.
Любая дзяржава будуе сваю прававую сістэму або на падставе натуральнага права, або пазітыўнага. Сістэмы гэтыя антаганістычныя і маюць яркія гістарычныя ілюстрацыі, якія пацьвярджаюць жыцьцяздольнасьць «натуральнага права» і безгрунтоўнасьць «пазітыўнага права». Сутнасьць іх супярэчнасьцяў заключаецца ў поглядзе на Творцу і Ягонае аўтарства ва ўстанаўленьні абсалютных законаў быцьця. Разгледзім іх падрабязьней.
Тэорыя «натуральнага права» мае на ўвазе, што грамадзтва не вынаходзіць, а адкрывае законы чалавечай маралі. Падобна таму, як Кеплер назіраў за рухамі планет і адкрыў закон сьвяцілаў, чалавек адкрывае маральныя законы грамадзтва. Яны другасныя ў дачыненьні да абсалютнага закона, служаць дадаткам, забясьпечваюць захаваньне прынцыпу справядлівасьці ў канкрэтных сфэрах жыцьця.
Права на ўласнасьць, на працу, на жыцьцё, на свабоду і г.д. – гэта неад'емныя правы, дадзеныя Богам, а не ўрадам. Напрыклад, эксперымент камунізму адабраў у нас права на ўласнасьць і сказіў яго. Сутнасьць сёньняшняга канфлікту ва Ўкраіне таго ж парадку: краіна, у якой дзейнічае права сілы, а не сіла права ня бачыць маральных перашкод, каб адабраць чужую тэрыторыю (права ўласнасьці) або чужое жыцьцё (сьвятасьць чалавечага жыцьця) і ніякія рэферэндумы ня змогуць утаймаваць суперніка, бо галоўны аргумент – сіла зброі.
Тэорыя «натуральнага права» выключае права сілы. Дзяржава гарантуе захаванасьць грамадзянскіх правоў і свабод, а таксама іх выкананьне. Павел піша аб дзяржаўнай сістэме часоў Нерона: «Начальнікі страшныя не для добрых спраў, а для злых». Паняцьці дабра і справядлівасьці тады былі добра зразумелыя. Апостал заклікаў да падпарадкаваньня Божым слугам не пад страхам пакараньня, а паводле добрага сумленьня. Сумленьне ж, як вядома, зьяўляецца голасам Бога ўнутры чалавека. Яно - адлюстраваньне натуральных правоў.
Больш за тое, усё існаваўшыя прававыя сістэмы старажытнасьці зыходзілі з «натуральнага права». Чалавечыя законы падпарадкоўваліся вышэйшаму закону, кіраўнікі раўняліся і ацэньваліся падтрымкай або адхіленьнем ад абсалютных крытэраў справядлівасьці і дабра.
Для прыкладу разгледзім Кодэкс Хамурапі, створаны ў 1659 годзе да н.э. (На 200 гадоў раней закона Майсея, які быў напісаны у 1440 г. да н.э. і ўтрымлівае акрамя 10 асноўных яшчэ 613 запаведзяў). Ён складаецца з 282 артыкулаў. Больш раньняя заканадаўчая сістэма - закон Ноеў - папярэднічае закону Хамурапі і згадваецца ў кнігах Майсея. Сама ідэя «натуральнага права» таксама зьмяшчаецца ў Законе Хамурапі.
Цар Хамурапі атрымлівае законы ад бога санца Шамаша
Хамурапі - шосты цар першай вавілонскай дынастыі - атрымліваў і запісваў гэтыя законы ад сонечнага бога Шамаша. З чаго вынікала, што не чалавек вынаходзіць законы маралі, але яны утрымлівацца ў існасьці гэтага сьвету. Істотнай заганай Кодэкса была адсутнасьць прэзумпцыі невінаватасьці (у Законе Майсея яна ёсьць). Так, згодна з законам №2, калі хто высуне абвінавачаньне, то абвінавачаны мусіць скокнуць у раку.
Калі ён выплыве, то абвінаваўца заслугоўвае сьмерці, калі патоне - абвінаваўца павінен забраць маёмасьць абвінавачанага. Здавалася б, як дзіўна, што рака, а не мудрасьць і празорлівасьць судзьдзі даказвае вінаватасьць або невінаватасьць чалавека. Гэта тлумачыцца тым, што Законы захоўваюць старажытную традыцыю Божага суда: выпрабаванне ракой. Апраўданьнем і пакараньнем зьяўляецца магчымасьць забраць маёмасьць. На погляд сучаснага чалавека, перавага ў тых старажытных спрэчках складалася ва ўменьні плаваць і не абапіралася на справядлівасьць.
У процівагу была вылучаная канцэпцыя «пазітыўнага права»: усё стварае чалавек, розум вызначае ўсё, чалавек не грахоўны. Згодна з «пазітыўным правам», абсалютнага закона не існуе, бо чалавек не абсалютны, як і ягоны розум. Законы грамадзтва ствараюцца шляхам разважаньняў і развагаў. Такім чынам, няма неад'емных правоў, дзяржава аднаасобна ўстанаўлівае законы, сама вырашае чаму быць і чаго не мінаваць.
Так выглядае філасофія утылітарызму. Дабро - гэта дабро, якое дасягаецца дзеля бОльшай колькасьці людзей. Але што ёсьць дабро? Калі гэта колькасьць задаволеных і незадаволеных - атрымліваем сацыялізм. Калі карысьць - колькасьць роўных з эканамічнага пункту гледжаньня людзей - гэта камунізм. Калі шчасьце - выжываньне чалавецтва, атрымаем ўмераны экалагізм. Ягоная мэта выдаткоўваць вялікія сродкі і высілкі для камфортнага жыцьця людзей.
Калі шчасьце - захаваньне навакольнага асяродзьдзя, то чалавецтва станавіцца злом, зь ім трэба змагацца скарачэньнем папуляцыі, зьніжэньнем тэхнічнага ўзроўню развіцьця. У канчатковым выніку, дабром лічыцца тое, што лічыць дабром ўрад. Ён вырашае, хто варты правоў, хто не. Не сакрэт, што нямецкія лагеры сьмерці жылі строга па германскім законах, у якіх культывавалася ідэя панаваньня арыйскай расы. Дарэчы, кніга Гітлера «Мая барацьба» - намёк на працу Дарвіна «Паходжаньне відаў, або Выжываньне прывілеяваных рас у барацьбе за выжываньне». Канцлагер як метад барацьбы за выжываньне арыйскай расы!
Падсудныя Нюрнбергскага працэсу
Пасьля Другой сусьветнай вайны быў створаны прэцэдэнт, які павінен быў пакласьці канец «пазытыўнаму праву». На Нюрнбергскім працэсе паўстала заканамернае пытаньне: «На якой падставе пераможца павінен судзіць пераможанага?» Паколькі немцы дзейнічалі на падставе сваіх законаў, ці можна іх судзіць па законах любой іншай краіны?
На гэтым будавалася абарона адвакатаў нацыстаў. «Паняцьце злачынства супраць чалавечнасьці адносіцца да парушэньня правоў чалавека. Але калі няма натуральных правоў, то няма і правоў чалавека, тады немагчымае і злачынства супраць чалавечнасьці». На фоне гэтай абгрунтаванай пазіцыі абароны ўсе дзяржавы, у тым ліку і атэістычны СССР, павінны былі прызнаць, што «пазітыўнае права не заўсёды прымальна, дзейсна, і павінна саступіць вяршэнства «натуральнаму праву». Тады стала відавочным існаваньне права, якое стаіць вышэй за любы дзяржаўны закон.
Пры ўсёй разнастайнасьці нораваў у іхняй аснове ляжыць адзіны маральны закон. Хоць словы «норавы» і «маральнасьць» зьяўляюцца аднакарэннымі, але зусім не тоеснымі. Норавы - то, як прынята, маральнасьць - як правільна. Ці значыць гэта, што этыка - паняцьце адноснае? Здрада сужонку - грэх. Нават у краіне, дзе прынята шматжонства. Калі няма паняцьця сьвятасьці шлюбу, то ўжо ўсё роўна для спрэчкі пра погляды якімі павінны быць адносіны ў шлюбе: манагамнымі альбо палігамнымі. Там, дзе канібалізм зьяўляецца часткай культуры, людзей ядуць не для вырашэньня харчовай праблемы. Гэта частка набажэнства, ахвяра злым духам. І адначасова доказ таго, што і ў такіх культурах ёсьць разуменьне і падзел дабра і зла, якое не адрозніваецца ад сапраўднага вызначэньня гэтых паняцьцяў.
Нягледзячы на тое, што існуе маса сведчаньняў натуральнаму маральнаму закону ў фальклоры і культуры любога народа, пазітывісты то імкнуцца надаць натуральнаму праву статус закона прыроды, то растлумачыць існаваньне абсалютнага закона ідэяй, зь якой вынікае, што чалавек сам вынаходзіць маральныя законы. То запэўніваюць, што маральныя законы - статкавы інстынкт, то настойваюць, што маральнасць стварыла грамадзтва і ад грамадзтва мы яе атрымліваем.
Для абсалютнага закона патрэбны абсалютны заканадаўца. Ён даў закон і чакае яго выкананьня. Ніводзін чалавек ці дзяржава не маюць права ўсталёўваць фізічныя нормы. Нормы палага сьвету не могуць адпавядаць дабрыні Божай волі. Адзіным зразумелым тлумачэньнем існаваньня натуральных маральных нормаў зьяўляецца Божая воля.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Предварительная евангелизация людей с материалистическим мировоззрением — Брюс Литтл [видео]
- Факты о фальшивых пророках — Фил Робертс [видео]
- Только Христос (Solus Christus) — Валерий Антонюк [видео]
- Круглый стол «Христианская философия Алвина Плантинга и вызовы нового атеизма» — И. Скрипниченко [видео]
- Ответы на антихристианские полемические приемы — Павел Валенчук [видео]