Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царква і Грамадзтва/Ч.Колсан «Вера» [анонс кнігі]

Ч.Колсан «Вера» [анонс кнігі]

Ч.Колсан «Вера» [анонс кнігі]

«Я ўпэўнены, што сёньня пытаньне ісьціны і магчымасьці яе спазнаньня – самае важнае для Царквы і, магчыма, - для ўсёй культуры ў цэлым.

Чаму так важная ісьціна 

Ісьціна важная таму, што на коне - сутнасьць нашай веры. Шлях постмадэрнісцкага хрысьціянства мае жахлівае падабенства не толькі зь ерасямі раньняй Царквы (напрыклад, мантанізмам), але і з багаслоўскім лібералізмам мінулага стагодзьдзя, які прывёў да таго, што некаторыя пратэстанты адмовіліся ад фундаментальных сьцвярджэньняў хрысьціянскага веравучэньня.

Адзін з сучасных змагароў багаслоўскага лібералізму, Дзін Уільям Ферм, піша: «Што ёсьць галоўнай ідэяй ліберальнага пратэстантызму? Мабыць, найбольш важная з усіх - гэта прыярытэт асабістага досьведу як найбольш аўтарытэтнай крыніцы рэлігійных перакананьняў чалавека. Усе дактрыны неабходна здабываць з «унутраных перажываньняў вернікаў».

У пачатку мінулага стагодзьдзя гэтым тэндэнцыям гераічна супрацьстаяў выбітны лідэр кансерватыўнага крыла, прафесар з Прынстана Грэшам Мейчан. Ён сьцвярджаў, што адмова ад дактрынаў і ісьціны ў выніку дае не ліберальнае хрысьціянства, а зусім новую рэлігію, якую ён назваў лібералізмам. За апошнія сто гадоў мы ўбачылі, як гэты лібералізм прывёў да заняпаду ў многіх цэрквах асноўных дэнамінацыяў, а сёньня у гэтую ж небясьпеку трапляюць і кансерватыўныя цэрквы.

Адкіданьне ісьціны падрывае культурнае развіцьцё 

З моманту зьяўленьня Царквы ў часы Рымскай імперыі хрысьціянская вера і вынікаючае зь яе цьвярозае мысьленьне сфармавалі найвялікшую з цывілізацый у гісторыі чалавецтва. Аднак у XVIII стагодзьдзі неверуючыя філосафы і навукоўцы эпохі Асьветы сьцвярджалі, што твор не абавязкова тлумачыцца існаваньнем Бога, а значыць Ён не патрэбны для тлумачэньня маральнага парадку. На іх думку, правіць павінен выключна чалавечы розум.

Праблема была ў тым, што розуму без адкрыцьця бракуе аўтарытэтнасьці, а гэта вядзе да хаосу і тыраніі. Жахлівым пацьвярджэньнем гэтага стала гісторыя XX стагодзьдзя, і асабліва - Першая сусьветная вайна, Другая сусьветная вайна і Халакост. Кульмінацыяй нямецкай філасофіі стаў фашызм, які ледзь не зьнішчыў цывілізацыю. Яшчэ адзін бязбожны філасофскі прыхадзень - камунізм - ужо шмат спустошыў сьвет і працягвае гэта рабіць дагэтуль.

Аднак у пасьляваенныя гады заходнія інтэлектуалы не адмовіліся ад уплыву фашызму і камунізму і не вярнуліся да аўтарытэту веры. У выніку яны страцілі надзею на ўсякае сапраўднае разуменьне будовы сьвету – ці то з дапамогай веры, ці то з дапамогай розуму, што і заклала пачатак эпохі постмадэрнізму.

Наступствы гэтага мы бачым на Захадзе паўсюль. З-за адсутнасьці асновы для маралі не можа быць дасягнута маральная згода. Вось чаму мы знаходзімся ў стане бесьперапыннай і ўсё больш жорсткай культурнай вайны. Правы чалавека і закон, якія калісьці лічыліся дадзенымі Богам, цяпер страцілі сваю былую аўтарытэтнасьць. Замест таго, каб абапірацца на «прыроду і Бога прыроды», як напісалі нашыя айцы-заснавальнікі, «правы» сёньня вызначаюцца суб'ектыўна.

Гэтыя абставіны падвяргаюць небясьпецы само існаваньне заходняй дэмакратыі. Калі народ не кіруецца сумленьнем і самакантролем, то дзяржаўная палітыка непазьбежна становіцца ўсё больш жорсткай, каб прадухіліць хаос.

Вось чаму нашы законы разрастаюцца, як ніколі раней. Гэта асабліва заўважна ў Заходняй Еўропе, дзе дзеля абароны правоў чалавека законы дэталізаваны да неверагоднай ступені. Аднак празьмерна ўскладненую законнасьць немагчыма падтрымліваць. Гэта вядзе да рэпрэсій, а затым - да тыраніі. І фундаментальная прычына ўсяго гэтага ў тым, што ўлада першапачаткова не зацьверджана на аўтарытэце ісьціны.

Адкіданьне ісьціны вядзе да пакланеньня фальшывым багам. Калі адкінуты біблейскі Бог, людзі абіраюць сабе новых багоў. Так, эпоха постмадэрнізму абвясьціла сваім баством сьвецкую талерантнасьць. Калісьці гэта паняцьце азначала паважлівае стаўленьне да любога меркаваньня, якое свабодна дыскутавалася падчас агульнага пошуку ісьціны.

Аднак дэвіз новага бога талерантнасьці абвяшчае, што спазнаць ісьціну немагчыма. Такім чынам, кожны вольны думаць і дзейнічаць так, як яму ўздумаецца, за адным выключэньнем: людзі, якія маюць адвагу верыць у тое, што яны ведаюць ісьціну (і асабліва калі яны думаюць, што гэтую праўду ім адкрыў Бог), не могуць разьлічваць на талерантнае да сябе стаўленьне.

Як следства, тыя, хто узьвёў на пасад бога талерантнасьці, сталі поўнаўладнымі арбітрамі культуры. А новы бог пад маскай лібералізму ператвараецца ў абсалютнага тырана. Сёньня публічная падтрымка сьвецкай талерантнасьці ўжо стала новым палітычным рытуалам. Падчас выбараў кандыдаты праяўляюць цуды лавіраваньня, прымудраючыся не закрануць нічыіх пачуцьцяў за кошт адмовы ад сваіх перакананьняў, якія яны нібыта вызнаюць.

Бог талерантнасьці ненавідзіць хрысьціян, якія заяўляюць, што валодаюць ісьцінай. Але больш за ўсё яму нясьцерпныя хрысьціяне, якія пацьвярджаюць законнасьць гэтых заяў.

Чаму ж ісьціна так важная? Таму што Царква, калі яна не на баку ісьціны, проста не можа быць Царквой. Ісус прыйшоў як змагар ісьціны і прыхільнік тых, хто змагаўся за праўду. Не ўсьвядоміўшы гэтага, Царква няздольная нават абвяшчаць Эвангельле. Без праўды яна пачынае займацца тэрапіяй і знаходзіць пацыентаў, а ня вучняў.

Шмат у чым ухіленьне заходняга хрысьціянства ад ісьціны і зьмякчэньне нашага сьведчання матывуецца добрымі намерамі - не асуджаць і не закрануць нічыіх пачуцьцяў, адчуваць сябе асабіста бліжэй да Бога, а таксама зрабіць хрысьціянства больш запатрабаваным і культурна прымальным.

Аднак гісторыя хрысьціянства, уключаючы сёньняшні ўсплёск веры ў краінах трэцяга сьвету, дэманструе адваротнае. Хоць мы заўсёды стараемся быць чулымі да іншых культур, мы ня можам быць паглынутыя імі. Першыя хрысьціяне, даглядаючы за ахвярамі эпідэмій, дакладна не пераймалі паганскую культуру. Роўна і не спрабавалі яны павысіць значнасьць хрысьціянства і скіраваць да сябе сэрца жыхароў імперыі. Яны проста жылі, згодна з праўдаю іх веры, якая заключаецца ў тым, што кожны чалавек створаны па вобразу Божаму, а значыць, мае годнасьць.

Задача гэтага пакаленьня (ды і любога іншага таксама) - зразумець хрысьціянства як цэласны погляд на сьвет і месца чалавецтва ў ім, - гэта значыць, як ісьціну. Калі хрысьціянства - гэта не ісьціна, то яно - нішто, а наша вера ёсьць проста сентыментальная лухта. »

avtor ColsonЧарльз (Чак) Колсан — былы Асаблівы дарадца прэзідэнта Ніксана, адзін з найбольш уплывовых палітыкаў ЗША і галоўных фігурантаў Ўотэргейцкага скандалу, чалавек, чыё пакаяньне і зварот да Хрыста стала сусьветнай сенсацыяй і прыўнесла ў масавую культуру паняцьце «народжаны зноўку». Заснаванае ім у 1976 годзе «Турэмнае брацтва» сёньня аб'ядноўвае больш за 50 000 добраахвотнікаў, якія нясуць служэньне ў больш чым 600 турмах 40 краін сьвету. Актыўны хрысьціянскі дзеяч, пісьменнік і публіцыст, Колсан - аўтар больш за дзесятак кніг, у тым ліку бэстсэлераў «Народжаны зноўку», «Любіць Бога» і «Пажыцьцёвае зьняволеньне».

cov vera   Набыць кнігу Ч.Колсана «Вера»

 

 

уверх