Царква і народ [відэа]
- Аўтар Антоний Бокун
Калі царква не дае вучэньня на пэўную тэму, то хрысьціяне бяруць інфармацыю зь іншых крыніцаў, асабліва калі гэта тычыцца вострых грамадзкіх пытаньняў і выходзіць за межы звыклых царкоўных тэм. Падзеі апошніх гадоў ва Ўкраіне яскрава прадэманстравалі гэта.
Падобныя праблемы ўзнікаюць таму, што царква не мае цэласнай карціны ў адносінах да грамадзтва. Евангельскія хрысьціяне за апошнія 100-150 гадоў згубілі ўяўленьне пра народ і зьвялі Эвангельле да збаўленьня асобных людзей.
Адносіны «царква – народ» не закранаюцца царквою, таму ў такіх пытаньнях беларусы больш беларусы, чым хрысьціяне, а ўкраінцы – больш украінцы, чым хрысьціяне.
Вядомы біблійны ўрывак «Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго адзінароднага» мы чытаем у кантэксьце «Бог палюбіў мяне». Гэта правільна, але Бог палюбіў і сьвет, то бок народы. Апошнія раздзелы «Адкрыцьця» кажуць пра Новы Ерусалім і пра тое, што народы «прыйдуць перад абліччам Госпада, і цары зямныя прынясуць Яму свой гонар і славу».
Пачатак уласна біблійнай гісторыі звязаны з народам: Бог убачыў разбэшчанасьць людзей, паклікаў Абрагама і абяцаў стварыць ад яго народ, які стане дабраславеньнем: «Я выведу ад цябе вялікі народ, і дабраславяцца ў табе ўсе плямёны зямныя.»
Народы, якія сталі хрысьціянскімі, існуюць да сёньняшняга дня. Народы, якія засталіся паганцамі, вымерлі ці ім наканавана выміраньне, як, напрыклад, палабскія славяне, якія жылі на тэрыторыі ўсходняй Германі ў 10-12 стст.
Калі царква і яе служыцелі прымалі ўдзел ў нацыяльнальным адраджэньні народа, такі народ падымаўся. У нашым рэгіёне можна адзначыць цікавую закамернасьць.
У 19 ст. Латвія і Літва перажывалі час нацыяльнага адраджэння, ля вытокаў якога стаялі менавіта лютранскія пастары і служыцелі. У той жа час у Беларусі фармаваньне нацыяльнага руху адбывалася ў сацыялістычным фармаце. І беларусы сталі самай слабой у плане самавызначэньня нацыяй.
Ва Ўсходняй Украіне сітуацыя такая самая, як і ў Беларусі – на палову сацыялістычная. У Заходняй Украіне сітуацыя цалкам іншая. Нацыяльны рух мае моцны хрысьціянскі падмурак, дзякуючы служэньню Андрэя Шаптыцкага.
Мы з вамі жывем у час фармаваньня нацыянальнага самавызначэньня нашых народаў. Грамадзянская супольнасьць не ўзьнікае дзякуючы правядзеньню семінараў ці дабрачынных акцый. Ці прыме царква ў гэтым удзел? Ці будзе царква не проста «нешта рабіць», а «ведаць, што рабіць»?
Антоні Бокун – Пастар Царквы «Ян Прадвесьнік». Аўтар кнігі «Залаты век Беларусі». У 2003 годзе – ініцыятар грамадзкай праграмы «450 гадоў Рэфармацыі ў Беларусі», якае мела агульнанацыяльны маcштаб. Аўтар артыкулаў на тэму гісторыі, грамадзкага жыцьця і ўплыву царквы на нацыльнальныя культуры. Арганізаратар некалькіх навуковых канферэнцый на тэму гісторыі і ўплыву Рэфармацыі на гісторыю Беларусі. Разам з жонкай Натальляй выхоўваюць траіх дзяцей.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Библейская гражданская доктрина на примере Америки и Восточной Европы – Брюс Андерсон [видео]
- Бизнес и экономика — Ваутер Друпперс [видео]
- Ток-шоу «Баланс между аполитичностью и заполитизированностью евангельских веруючих» [видео]
- Ток-шоу «Европейские ценности. Подмена понятий» [видео]
- Ток-шоу «Контуры будущего. Глобальные вызовы ХХІ века» [видео]