Фрэнсіс Шэфер аднойчы сказаў: «Ідэі маюць наступствы». Ісус выказаў падобнае меркаваньне, кажучы, што людзей пазнаюць паводле іхняга плёну і што мы пажнём тое, што пасеялі. Дрэва перакананьняў паказвае прамую сувязь паміж каранямі і пладамі і разглядае тое, як наш сьветапогляд (перакананьні) непасрэдна ўплывае на нашыя каштоўнасьці, прынцыпы і, урэшце рэшт, на нашыя паводзіны.
У любога сьветапогляду ёсьць пэўныя наступствы: жыцьцё або сьмерць, дабраславеньне альбо праклён. Кожны чалавек у нешта верыць, і гэтая вера ўплывае на тое, як ён будуе ўзаемаадносіны і чым кіруецца ў кожнай сферы свайго жыцьця.
Кэлі Худзікаў разглядае характар і прыроду Бога як аснову хрысьціянскага сьветапогляду, здольную сфармаваць паводзіны, што адлюстроўваюць асобу Ісуса Хрыста.
Дрэва перакананьняў дапамагае хрысьціяніну жыць у адпаведнасьці зь біблейскім сьветапоглядам і ўзбройвае яго разуменьнем перадумоў фармаваньня паводзінаў у сучасным грамадзтве.
Кэлі Худзікаў разам са сваёй жонкай Вікторыяй зьяўляецца дырэктарам «Моладзі зь місіяй» ва Ўсходняй Эўропе і дырэктарам Універсітэта Нацый. Кэлі родам з Канады. Пасля заканчэньня біблейскага каледжа «Хрыстос для народаў» у Канадзе, ён прыехаў ва Ўсходнюю Эўропу, каб стаць місіянерам.
Кэлі Худзікаў наведаў каля 70 краін, дзе вучыў пра лідарства, біблейскі погляд на грамадства і біблейскі сьветапогляд. Ягонае бачаньне - перамяніць краіны праз Добрую вестку пра Валадарства Божае і навучыць хрысьціянаў быць сольлю і сьвятлом у кожнай сферы грамадзтва.