Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царква і Грамадзтва/Амерыканская рэвалюцыя і Вялікае абуджэньне [відэа]

Амерыканская рэвалюцыя і Вялікае абуджэньне [відэа]

Амерыканская рэвалюцыя і Вялікае абуджэньне [відэа]

Амерыканская рэвалюцыя - адна зь нешматлікіх у гісторыі чалавецтва, якая прывяла да ўзнікненьня лепшай мадэлі дзяржавы. Амерыканская рэвалюцыя адбывалася адначасова зь Вялікай французскай рэвалюцыяй. Лозунгі былі ў іх вельмі падобныя. У Французскай: «Свабода, роўнасьць і братэрства!», а ў Амерыканскай - «Адзінства і свабода!» Тым ня менш, вынікі рэвалюцый апынуліся ВЕЛЬМІ рознымі.

Для Французскай рэвалюцыі мерай усіх рэчаў быў чалавек. Французы верылі, што людзі самі могуць пабудаваць мірнае, свабоднае і раўнапраўнае грамадзтва. Трэба толькі знайсьці правільных людзей.

У амерыканцаў запыты былі больш сьціплыя. Зыходзячы з біблійнага ўяўленьня пра грахоўнасьць чалавека, яны хацелі пабудаваць грамадзтва, дзе ў кожнага будзе магчымасьць рэалізаваць свае натуральныя правы на жыцьцё, свабоду і імкненьне да шчасьця.

 

уверх