Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царква і Грамадзтва/З вуснаў сьвятароў (пастараў) людзі чакаюць мудрасьці

З вуснаў сьвятароў (пастараў) людзі чакаюць мудрасьці

З вуснаў сьвятароў (пастараў) людзі чакаюць мудрасьці

«Вусны сьвятара павінны захоўваць веды, а закону шукаюць ад вуснаў яго, бо ён весьнік Госпада Саваофа» (Мал. 2: 7) так казаў прарок Малахія. Ад сьвятароў (пастараў) людзі павінны атрымаць параду, падтрымку, настаўленьне, таму што сьвятары лепш ведаюць волю Госпада, у іх распараджэньні большы запас ведаў і мудрасьці, якія абапіраюцца на вопыт і веды. Так ёсьць не заўсёды. У сферы грамадзкага і палітычнага жыцьця пастары часта захоўваюць маўчаньне...

Ці павінен голас пастароў і Царквы гучаць у палітычным жыцьці грамадзтва ці палітыка - гэта «брудная справа»? Ці павінны сьвятары займацца арганізацыяй і ўладкаваньнем правілаў і прынцыпаў грамадзкага жыцьця?

Уладам выгодна, калі Царква маўчыць і засяроджвае сваю дзейнасьць толькі ў сферы культу. Чым больш карумпаванае кіраўніцтва, тым больш яго задавальняе маральнае неўмяшальніцтва ў ягоныя дзеяньні. Зь іншага боку, блізкасьць Царквы і ўлады небясьпечная, таму што тады Царква рызыкуе ўступіць у бязбожны хаўрус з уладамі.

Што на самой справе павінна рабіць Царква ў адносінах да дзяржавы акрамя малітвы?

У 1933 Дзітрых Бонхёфер, нямецкі пастар і тэолаг, пазначыў тры тыпы такіх адносінаў:

  • Царква пакліканая пастаянна нагадваць дзяржаўным уладам, дзеля чаго яны існуюць. Не для асабістага ўзбагачэньня, уплыву, дасягненьня асабістых мэтаў, а для таго, каб рабіць дабро і караць зло.
  • Царква пакліканая дапамагаць ахвярам дзейнасьці або бязьдзейнасьці ўладаў, выкліканых недасканаласьцю яе органаў.
  • Царква пакліканая перавязваць раны тых, хто раздушаны дзяржаўнай машынай, і ставіць палкі ў колы гэтай машыны.

 Слухать Пётр Навачэхаў «Нармальнае жыцьцё хрысьціяніна» Выпуск 17: «З вуснаў сьвятароў (пастараў) людзі чакаюць мудрасьці, а яны маўчаць»

 

уверх