Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царква і Грамадзтва/Хрысьціянскі патрыятызм

Хрысьціянскі патрыятызм

Хрысьціянскі патрыятызм

Сучасныя эвангельскія хрысьціяне часта задаюць пытаньне: «Што мае агульнага эвангельскае хрысьціянства з такім паняцьцем як патрыятызм?», «Хіба не напісана ў Бібліі, што наша жыхарства на нябёсах? Або: «Няма больш ні Эліна, ні юдэя».

«Як можна любіць краіну, якая прынесла нам столькі пакут » – гэта яшчэ адно з папулярных пытаньняў. Многія з хрысьціян сьцьвярджаюць: «Патрыятызм разам зь яго прыхільнасьцю да зямных справаў зьяўляецца плоцкім і няварты народжанага звыш чалавека».

Бог стварыў гэты сьвет шматаблічным. Неверагоднае адрозьненьне формаў і відаў прыводзіць у захапленьне любога, хто назірае за прыродай. Менавіта разнастайнасьць формаў стварае рэальнасьць, у якой розныя арганізмы дапаўняюць адзін аднаго, у сукупнасьці ствараючы адну цэласьць. Дакладна таксама і з народамі. Разнастайнасьць – гэта сьведчаньне багацьця жыцьця.

Разнастайнасьць нацыі, моваў і культур – гэта праява багацьця, якое Творца ўклаў у гэтую велізарную, цудоўную цэласьць, якая называецца чалавецтвам.

patr2

Творца стварыў гэты сьвет шматнацыянальным. У кнізе Быцьцё ў 11 разьдзеле мы чытаем апавяданьне пра тое, як утварыліся нацыі. У гэтым поўным знакаў аповядзе перад намі адкрываецца праўда аб тым, што разнастайнасьць нацый, моў і культур – гэта сур'ёзная перашкода для распаўсюджваньня граху.

Любы фэрмэр або лясьнік ведае, што монакультура – гэта самая лепшая глеба для распаўсюджваньня хваробы. Як сьвет прыроды складаецца з малых цаглінак (атамаў, малекул, клетак), так і чалавецтва складаецца з сем'яў, нацыяў, расаў. Спроба разбурыць нацыянальны сьвет непазьбежна пацягне за сабой крушэньне сямейных каштоўнасьцяў.

Папулярны цяпер рух глябалізму, які мае за мэту пабудову сусьветнага ўрада і зьліцьця нацыяў, лічыць, што традыцыйная сям'я зьяўляецца перажыткам мінулага.

Біблія, асабліва Новы Запавет, ясна кажа аб тым, што сапраўдная бацькаўшчына чалавека ня ў гэтым жыцьці (Флп. 3,20; Гбр. 11,13-16). Але наша жыхарства на нябёсах залежыць ад нашага жыцьця тут на зямлі і, асабліва, ад таго, наколькі мы жылі тут «вераю, што дзейнічае любоўю» (Гал.5, 6). Жыцьцё чалавека, згодна са Сьвятым Пісаньнем, не заключаецца ў тым, каб, склаўшы рукі, чакаць вечнага жыцьця, але ў тым, каб, пераймаючы Бога, выканаць сваё прызначэньне. А пакліканьне чалавека – «дзейнічаць любоўю», г.зн. актыўна і канкрэтна любіць. Такім чынам, сэнс жыцьця чалавека – «Любі Бога... і бліжняга свайго, як самога сябе».

Часам лёгка любіць усіх людзей разам, і асабліва тых, хто далёка, напрыклад, нэграў у Афрыцы. Але блізкі – гэта, перш за ўсё, той, хто блізка – гэта твая сям'я, твае суседзі, твой народ. Любоў не абстрактная, яна канкрэтная. Любоў – гэта служэньне. 

Паколькі кожны чалавек абмежаваны, то гэтае служэньне адбываецца згодна з прыярытэтам. Відавочна, што прыярытэт – гэта служыць тым, хто жыве побач. «Калі ж хто пра сваіх і, асабліва, пра хатніх ня дбае, той выракся веры і горшы за нявернага» (1 Цім. 5,8).

Хрысьціянін пакліканы Богам любіць, у першую чаргу, свой ​​уласны народ. Традыцыйны патрыятызм мае свае глыбокія карані ў габрэйска-хрысьціянскай традыцыі.

Патрыятызм – гэта і ёсьць любоў да свайго народу. Гэтае слова паходзіць ад лацінскага слова: patria, што азначае «айчына». Ня трэба блытаць патрыятызм з нацыяналізмам (узвышэньнем свайго народа за кошт іншых), з шавінізмам (нянавісьцю да іншых народаў), або расызмам (пагардай да іншых расаў).

Патрыятызм – гэта высакародная любоў да сваёй краіны і да ўсяго, што яе складае: да народа, да яго культуры, да гісторыі, да роднага краявіду. «Любоў ад Бога і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога. Хто ня любіць, той не спазнаў Бога, таму што Бог ёсьць любоў» (1 Ян 4,7-8).

Традыцыйны патрыятызм мае свае глыбокія карані ў габрэйска-хрысьціянскай традыцыі. Кнігі Сьвятога Пісаньня поўныя прыкладаў сапраўднага патрыятызму. Цар Давід захапляецца прыгажосьцю зямлі, дадзенай Богам для яго народа. Зь якой любоўю ён пераказвае слаўныя і ня вельмі слаўныя падзеі з гісторыі ізраільскага народа!

patr3

У Пс.136 біблійны аўтар адкрывае сваю велізарную прыхільнасьць да роднай зямлі: «Калі я забуду цябе, Ерузалім, хай забудзе мяне правіца мая» (Пс.136.5). Цудоўным прыкладам патрыятызму зьяўляецца старазапаветны гэрой Нэгэмія. Ён прысьвячае сваю кар'еру, свае багацьці, рызыкуе жыцьцём – і ўсё гэта для аднаўленьня роднай краіны. Апостал Павал такімі словамі выказваў свой ​​радыкальны патрыятызм: «Вялікі для мяне смутак і няспынная болесьць сэрцу майму: я хацеў бы сам быць адлучаны ад Хрыста за братоў маіх, родных мне па плоці» (Рым. 9,2-3).

Гісторыя хрысьціянства таксама сведчыць, што лепшыя хрысьціяне не аддзялялі такія паняцьці як служэньне Богу і служэньне сваёй радзіме.

Гісторыя хрысьціянства таксама сведчыць, што лепшыя хрысьціяне не аддзялялі такія паняцьці як служэньне Богу і служэньне сваёй радзіме. Рэфарматары XVI ст. аднымі зь першых пакінулі лаціну і ў сваёй дзейнасьці сьвядома пачалі выкарыстоўваць нацыянальныя мовы.

Шведы і галяндцы пад сьцягамі Рэфармацыі змагаліся за сваю незалежнасьць. Мы можам адназначна сказаць, што эўрапэйскі шматнацыянальны сьвет утварыўся менавіта дзякуючы Рэфармацыі.

Много интересных примеров христианского патриотизма доставляет нам история Соединённых Штатов Америки. Вплоть до недавнего времени американцы гордились тем, что живут в самой просвещенной, самой свободолюбивой и самой процветающей стране, а всё это потому, что это страна была самая богобоязненная и благочестивая.

Шмат цікавых прыкладаў хрысьціянскага патрыятызму дастаўляе нам гісторыя Злучаных Штатаў Амэрыкі. Аж да нядаўняга часу амэрыканцы ганарыліся тым, што жывуць у самай адукаванай, самай свабодалюбнай, і самай квітнеючай краіне, а ўсё гэта таму, што гэта краіна была самая богабаязная і пабожная. Большасьць слаўных момантаў гісторыі Амэрыкі зьвязана з эвангельскай верай яе дзяцей.

Хрысьціяне ў Паўднёвай Карэі сёньня карыстаюцца заслужаным прэстыжам, і гэта, як кажа доктар Ёнгі Чо, непасрэдна зьвязана зь іх патрыятызмам. Калі Карэя знаходзілася пад японскай акупацыяй, тымі, хто актыўна выступілі ў барацьбе за незалежнасьць, былі менавіта карэйскія хрысьціяне.

Беларускія пратэстанты XVI стагодзьдзя зьяўляюцца для нас яркім прыкладам патрыятызму. Папярэднік усходнеэўрапэйскай Рэфармацыі Францыск Скарына ў прадмове да адной зь біблійных кніг, якую пераклаў на родную мову, так разумеў хрысьціянскі патрыятызм: «У добрых справах і ў любові да Айчыны не толькі жанчыны, але і мужчыны яе прыклад пераймалі і ўсялякай працы і скарбаў для агульнага дабра і для Радзімы сваёй не шкадавалі. Таму што ад нараджэньня зьвяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць логавы свае; птушкі, якія лётаюць па паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, якія плаваюць па моры і ў рэках, адчуваюць віры свае; пчолы і ім падобныя абараняюць вульлі свае – гэтак жа і людзі, да таго месца, дзе яны нарадзіліся і ўзраслі ў Богу, вялікую любоў і ласку маюць».

Іншы рэфарматар, Сымон Будны, у прадмове да катэхізісу так зьвяртаўся да князёў Радзівілаў: «Правільная гэтая справа, каб вашы княскія Міласьці любілі мову гэтага народа, у якім вашыя продкі і іх княскія Міласьці бацькі вашых княскіх Міласьцяў важныя пасады займаюць».

patr4

Падобныя фразы можна сустрэць і ў Васіля Цяпінскага, і ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага, і ў іншых знакамітых дакумэнтах таго часу.

Патрыятычная пазыцыя беларускіх эвангельскіх хрысьціян XVI стагодзьдзя выяўлялася таксама ў палітычнай дзейнасьці рэфарматараў. На сойме ў 1563 годзе Мікалай Радзівіл Чорны бескампрамісна адстойваў інтарэсы Вялікага Княства, выступаючы супраць цеснай інтэграцыі з Польшчай. У той жа час ягоны брат Мікалай Радзівіл Руды з гэраізмам абараняў усходнія межы краіны ад маскоўскага нашэсьця.

Выдатным прыкладам хрысьціянскага патрыятызму першай паловы XX ст. зьяўляецца пастар самай вялікай ва Ўсходняй Эўропе баптысцкай царквы – брэсцкі пастар Лука Дзекуць-Малей. Акрамя маштабнай пастарскай дзейнасьці Дзекуць-Малей актыўна займаўся арганізацыяй беларускага нацыянальнага жыцьця ў Заходняй Беларусі. Ён арганізоўваў беларускія школы, займаўся культурнай дзейнасьцю, пераклаў Новы Запавет і шэраг іншых духоўных кніг на беларускую мову. Беларуская эвангельская гісторыя багатая на выдатныя прыклады сапраўднага патрыятызму.

Adzin

Што значыць быць патрыётам сёньня? Патрыёт - гэта, у першую чаргу, той, хто атаясамлівае сябе са сваім народам і бярэ адказнасьць за сваю краіну. Гэтая адказнасьць выражаецца ў тым, што табе не абыякавы лёс тваёй Радзімы і ты ўсімі сіламі служыш ёй.

Быць патрыётам – значыць працаваць для дабра свайго народа. Гэта таксама змагацца з усялякай цемрай, якая спрабуе перашкодзіць ажыццяўленьню прызначэньня твайго народа.

Быць патрыётам - гэта значыць адукоўваць свой народ, рабіць яго такім, якім бы яго хацеў бачыць Бог.

Хрысьціянін, служачы сваёй краіне, служыць Богу. Але, каб ёй правільна служыць, трэба яе ведаць. Таму хрысьціяніну неабходна спазнаваць культуру, гісторыю, прыроду, жыцьцё сваёй краіны. 

Хрысьціяне - гэта людзі, што ведаюць Бога, Які ёсьць Сьвятло, таму яны мусяць быць самымі адукаванымі людзьмі ў грамадзтве. Ім неабходна пастаянна выпрацоўваць правільны біблійны погляд на любую рэальнасьць і любую падзею. Хрысьціяне мусяць быць людзьмі, якія ведаюць, як павінна быць уладкаванае жыцьцё ў іх краіне. 

Адсутнасьць патрыятызму зьяўляецца сёньня адной з самых сур'ёзных праблемаў беларускага і ўкраінскага грамадзтва і крыніцай мноства іншых праблем, якія перажываюць нашы народы. Недахоп здаровага патрыятызму – гэта таксама праблема, уласьцівая сучасным эвангельскім хрысьціянам у нашых краінах.

Калі гэтая сытуацыя ня зьменіцца, эвангельскія хрысьціяне ня змогуць выканаць тую місыю, якую Госпад прызначыў ім выканаць. Без любові да сваёй краіны хрысьціяне ня змогуць ёй дапамагчы.

уверх