Menu
RSS
logo

Апалагетыка

"будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас, у спагаднасьці і страху Божым" 1-Пёт. 3:15

Словы «апалагет» і «апалагетыка» паходзяць ад грэцкага слова «абараняць», «пераконваць». Таму, калі апостал Пётра піша: «будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас, у спагаднасьці і страху Божым» (1-Пёт. 3:15), ён навучае нас, што хрысьціяне заўсёды мусяць быць гатовымі і здольнымі прапаведваць Эвангельле сваім бліжнім настолькі пераканаўча, каб адказаць на пытаньні, што іх хвалююць.

 
"будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас, у спагаднасьці і страху Божым" 1-Пёт. 3:15

Словы «апалагет» і «апалагетыка» паходзяць ад грэцкага слова «абараняць», «пераконваць». Таму, калі апостал Пётра піша: «будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас, у спагаднасьці і страху Божым» (1-Пёт. 3:15), ён навучае нас, што хрысьціяне заўсёды мусяць быць гатовымі і здольнымі прапаведваць Эвангельле сваім бліжнім настолькі пераканаўча, каб адказаць на пытаньні, што іх хвалююць.

Папулярызаваць біблійна-філасофскую і навуковую апалагетыку ў дзейнасьці эвангельскіх цэркваў.

Усходняя Эўропа патрабуе сёньня эвангелістаў, якія былі б здольнымі даказаць, што біблійнае хрысьціянства – гэта ісьціна, і яна ёсьць актуальнай для сучаснасці. Сэкцыя «Апалагетыка» на Усходнеэўрапейскім Лідарскім Форуме створаная для таго, каб навучаць і фармаваць хрысціянскіх лідараў, здольных эфектыўна дэманстраваць вучэньне Хрыста як адзіную Ісьціну, рацыянальную і актуальную ў ХХІ стагодзьдзі.

На гэтай секцыі хрысціянскія лідэры сумеснымі сіламі будуць распрацоўваць стратэгію развіцця апалягетычнага руху для Усходняй Еўропы. Запрашаюцца лідэры з эвангэлізацыйная дарам, а таксама людзі, якія павінны абвяшчаць Божую Ісціну ў сферы навукі і культуры.

Трансцэндэнтныя аснаваньні агульначалавечай этыкі [відэа]

Публікацыя падрыхтаваная на аснове выступу Сяргея Галавіна, УЭЛФ-2014, Украіна, г. Кіеў. Сяргей Галавін - доктар філасофіі, доктар прыкладнога багаслоўя, магістр гуманітарных навук (рэлігіязнаўства), магістр прыродазнаўства (фізіка Зямлі), спецыяліст-педагог (фізіка). Ён зьяўляецца прэзідэнтам Хрысьціянскага навукова-апалягетычнага цэнтра, прэзідэнтам Міжнароднага асьветніцкага таварыства «Чалавек і хрысьціянскі сьветапогляд», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Багаслоўскія разважаньні». Прэсьвітэр Сімферопальскай Хрысьціянскай царквы.

Падрабязьней ...

Постмадэрнізм, Царква і што далей? [відэа]

Постмадэрнізм - гэта сучасная тэалёгія, якая сьцвярджае, што Бог мёртвы. Яна настолькі глыбока ўкаранілася ў нашым грамадзтве, што мы ўжо не звяртаем на яе ўвагі. Як мы, хрысьціяне, да гэтага прыйшлі?

Падрабязьней ...

Бог і праблема гвалту [відэа]

Калі мы гаворым пра зло і гвалт, што зьяўляецца для нас самым важным? Самым галоўным застаецца пытаньне, што значыць быць чалавекам і якое значэньне мае чалавечае жыцьцё. Савецкая матэрыялістычная спадчына сыходзіць у мінулае і разам зь ёй уяўленьне пра тое, што чалавек - гэта ўсяго толькі матэрыя. У чалавеку ёсьць нешта большае. І чалавек створаны для таго, каб пытацца ў Бога пра праблему зла.

Падрабязьней ...

Ці можам мы быць добрыя бяз Бога? [відэа]

Навука аказвае на нас велізарны ўплыў. «Навука - гэта адзіны шлях да ісьціны» сьцвярджаюць новыя атэісты. Ці так гэта? Ці здольная навука адказаць на пытаньні, якія хвалююць кожнага чалавека, у тым ліку і атэіста: «Адкуль я зьявіўся? Куды я іду? У чым сэнс майго жыцьця?» Ці можа навуковае веданьне дыктаваць грамадзтву сістэму маральных каштоўнасьцяў? Ці не прывядзе гэта да абясцэньваньня чалавечай асобы?

Падрабязьней ...

Пра абарону ісьціны ў навуковым сьветапоглядзе [відэа]

Як ўзаемадзейнічаюць хрысьціянскі і сучасны навуковы сьветапогляд? Якія натуральныя абмежаваньні ўласьцівыя сьветапогляду метадалагічнага матэрыялізму?

Класічны варыянт навуковага мысленьня ў пытаньнях паходжаньня Сусьвету, біялагічнага жыцьця і ўзнікненьня сьвядомасьці зайшоў у тупік. Узьнікае неабходнасьць увядзеньня ў навуковы сьветапогляд паняцьця «трансцэндэнтнага».

Калі не пашырыць катэгарыяльны апарат навуковага мысленьня, то ў сучаснай навуцы праглядаецца тэндэнцыя да выпадковых, містычных і нават акультных перадумоваў.

Валерый Рашацінскі - Старшы пастар царквы «Хрысьціянская надзея» (г. Кіеў, Украіна), кандыдат тэхнічных навук, Біскуп аб'яднаньня эвангельскіх цэркваў «Украінская місіянерская Царква».

Нясе пастарскае служэньне з кастрычніка 1991 года. За гэты час царква насадзіла 35 даччыных цэркваў (у тым ліку ў Турцыі) і прымала ўдзел у адкрыцьці яшчэ каля 15 цэркваў.

З 1993 года зьяўляецца заснавальнікам і прэзідэнтам Міжнароднага Дабрачыннага Фонду «Варнава», які даў пачатак вялікаму служэньню рэабілітацыі нарказалежных.

Доўгі час займаўся навукай, зьяўляецца аўтарам наватарскіх рашэньняў у галіне акустыкі. Як навуковец, актыўна папулярызуе ідэі крэацыянізму і навуковай апалагетыкі.

Падрабязьней ...

Паміж камунізмам і кансьюмерызмам [відэа]

Сьветапогляд - цэласны набор ідэй, які дае адказ на ўсе асноўныя асьпекты жыцьця грамадзтва. Ён фармуе нас і наша асяродзьдзе, нашае грамадзтва, у якім мы жывем. Пытаньне ацэнкі падзей, якія адбываюцца вакол нас - гэта пытаньне светапогляду.

Сьпікер разглядае сьветапогляды, найбольш распаўсюджаныя і ўплывовыя на хрысьціянаў Усходняй Эўропы: гуманізм, камунізм, постмадэрнізм.

Антоні Бокун - Пастар Царквы "Ян Прадвесьнік". Аўтар кнігі «Залаты век Беларусі». У 2003 годзе - ініцыятар грамадзкай праграмы агульнанацыянальнага маштабу «450 год Рэфармацыі ў Беларусі». Аўтар артыкулаў на тэму гісторыі, грамадзкага жыцьця і ўплыву царквы на нацыянальныя культуры. Арганізатар некалькіх навуковых канферэнцый на тэму гісторыі і ўплыву Рэфармацыі на гісторыю Беларусі. Разам з жонкай Натальляй выхоўвае трох дзяцей. 

 

Падрабязьней ...

Хысьціянства, што не спраўдзіла надзеі? [анонс кнігі]

Ці зьяўляецца хрысьціянства бессэнсоўнай гульнёй, у якой мы кідаемся ў самы эпіцэнтр жыцьцёвых бур, абапіраючыся на ілжывыя запэўніваньні? Альбо нам дадзены настолькі падрабязныя інструкцыі, што мы загадзя ведаем, як будуць выглядаць штармы веры, хто гэтым усім кіруе, і што нам рабіць, калі нарэшце дасягнем сушы? Ці не здарыцца так, што, у рэшце рэшт, спрабуючы знайсьці адказ на расчараваньне ў хрысьціянстве, мы да свайго здзіўленьня выявім, што нашы надзеі не апраўдала царква, а не Хрыстос?

Падрабязьней ...

Что Библия говорит о войне?

Народы не могут делать все, что им заблагорассудится, даже если их внутренние законы и позволяют им это. Каждый человек должен подчиняться высшему Закону Божьему, который называют Законом Сотворения, или Законом Естества. Таким образом, христианский народ не должен позволять другим народам попирать свои права, данные ему Богом.

Падрабязьней ...

Экологический кризис: виновато ли христианство?

Сама по себе подобная постановка вопроса кому-то может показаться совершенно абсурдной. В самом деле, что общего у религии, сделавшей любовь высшей ценностью, с безжалостным разрушением природы? Тем не менее, именно перспектива экологического кризиса стала для ряда философов и футурологов поводом для очень нелицеприятной критики христианства.

Падрабязьней ...