Menu
RSS
logo

Апалагетыка

"будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас, у спагаднасьці і страху Божым" 1-Пёт. 3:15

Словы «апалагет» і «апалагетыка» паходзяць ад грэцкага слова «абараняць», «пераконваць». Таму, калі апостал Пётра піша: «будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас, у спагаднасьці і страху Божым» (1-Пёт. 3:15), ён навучае нас, што хрысьціяне заўсёды мусяць быць гатовымі і здольнымі прапаведваць Эвангельле сваім бліжнім настолькі пераканаўча, каб адказаць на пытаньні, што іх хвалююць.

 
"будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас, у спагаднасьці і страху Божым" 1-Пёт. 3:15

Словы «апалагет» і «апалагетыка» паходзяць ад грэцкага слова «абараняць», «пераконваць». Таму, калі апостал Пётра піша: «будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас, у спагаднасьці і страху Божым» (1-Пёт. 3:15), ён навучае нас, што хрысьціяне заўсёды мусяць быць гатовымі і здольнымі прапаведваць Эвангельле сваім бліжнім настолькі пераканаўча, каб адказаць на пытаньні, што іх хвалююць.

Папулярызаваць біблійна-філасофскую і навуковую апалагетыку ў дзейнасьці эвангельскіх цэркваў.

Усходняя Эўропа патрабуе сёньня эвангелістаў, якія былі б здольнымі даказаць, што біблійнае хрысьціянства – гэта ісьціна, і яна ёсьць актуальнай для сучаснасці. Сэкцыя «Апалагетыка» на Усходнеэўрапейскім Лідарскім Форуме створаная для таго, каб навучаць і фармаваць хрысціянскіх лідараў, здольных эфектыўна дэманстраваць вучэньне Хрыста як адзіную Ісьціну, рацыянальную і актуальную ў ХХІ стагодзьдзі.

На гэтай секцыі хрысціянскія лідэры сумеснымі сіламі будуць распрацоўваць стратэгію развіцця апалягетычнага руху для Усходняй Еўропы. Запрашаюцца лідэры з эвангэлізацыйная дарам, а таксама людзі, якія павінны абвяшчаць Божую Ісціну ў сферы навукі і культуры.

Часы постмадэрну [анонс кнігі]

Эра мадэрну скончылася. Амаль ва ўсіх галінах жыцьця пасылкі, якія фармавалі спосаб мысьленьня XX стагодзьдзя, разьбіваюцца ўшчэнт. Становіцца зразумела, што заходняя культура ўступае ў новую фазу свайго развіцьця, якую дасьледчыкі называюць "постмадэрн". Гэтая кніга - экскурс у сьвет сучаснай думкі і культуры. У ёй закрануты шырокі спэктр пытаньняў - ад акадэмічнай філасофіі да папулярных тэлевізійных шоў, а таксама мастацтва і палітыка, сацыяльныя перамены і новыя рэлігіі. Мэта кнігі - апісаньне тэндэнцый, пра якія павінен ведаць сучасны хрысьціянін.

Падрабязьней ...

Апалагетыка Фрэнсіса Шэфера [відэа]

Фрэнсіс Шэфер - найвялікшы апалагет сучаснасьці, які гаварыў простай і зразумелай мовай пра складаныя рэчы. Ён вучыў, што апалагетыка павінна натхняцца любоўю да чалавека, які ў сваёй сапраўднай чалавечнасьці створаны на вобраз Божы.

Падрабязьней ...

Медыцыны і хрысьціянская апалагетыка [відэа]

Сучаснае развіцьцё медыцыны, выкарыстаньне біятэхналогій не толькі становяцца ўсё больш даступнымі і масавымі, але і спараджаюць складаныя для вырашэньня этычныя і сьветапоглядныя дылемы. Апалагетам хрысьціянства проста неабходна быць у эпіцэнтры дыскусій, што ўзьнікаюць і вядуцца ў гэтай сферы, каб прапанаваць біблейскія падыходы да іх вырашэньня як прафесійнай медыцынскай супольнасьці, так і грамадзтву ў цэлым.

Падрабязьней ...

Дрэва перакананьняў – вынік сьветапогляду [відэа]

Фрэнсіс Шэфер аднойчы сказаў: «Ідэі маюць наступствы». Ісус выказаў падобнае меркаваньне, кажучы, што людзей пазнаюць паводле іхняга плёну і што мы пажнём тое, што пасеялі. Дрэва перакананьняў паказвае прамую сувязь паміж каранямі і пладамі і разглядае тое, як наш сьветапогляд (перакананьні) непасрэдна ўплывае на нашыя каштоўнасьці, прынцыпы і, урэшце рэшт, на нашыя паводзіны. 

У любога сьветапогляду ёсьць пэўныя наступствы: жыцьцё або сьмерць, дабраславеньне альбо праклён. Кожны чалавек у нешта верыць, і гэтая вера ўплывае на тое, як ён будуе ўзаемаадносіны і чым кіруецца ў кожнай сферы свайго жыцьця.

Кэлі Худзікаў разглядае характар ​​і прыроду Бога як аснову хрысьціянскага сьветапогляду, здольную сфармаваць паводзіны, што адлюстроўваюць асобу Ісуса Хрыста. 

Дрэва перакананьняў дапамагае хрысьціяніну жыць у адпаведнасьці зь біблейскім сьветапоглядам і ўзбройвае яго разуменьнем перадумоў фармаваньня паводзінаў у сучасным грамадзтве.

Кэлі Худзікаў разам са сваёй жонкай Вікторыяй зьяўляецца дырэктарам «Моладзі зь місіяй» ва Ўсходняй Эўропе і дырэктарам Універсітэта Нацый. Кэлі родам з Канады. Пасля заканчэньня біблейскага каледжа «Хрыстос для народаў» у Канадзе, ён прыехаў ва Ўсходнюю Эўропу, каб стаць місіянерам.

Кэлі Худзікаў наведаў каля 70 краін, дзе вучыў пра лідарства, біблейскі погляд на грамадства і біблейскі сьветапогляд. Ягонае бачаньне - перамяніць краіны праз Добрую вестку пра Валадарства Божае і навучыць хрысьціянаў быць сольлю і сьвятлом у кожнай сферы грамадзтва.

Падрабязьней ...

Фільм Ф. Шэфера «Як жа нам цяпер жыць?» Ч. 10 «Канчатковы выбар» [відэа]

Адкінуўшы Бога як свайго Творцу, сучасны чалавек выбраў для сябе іншыя каштоўнасьці - асабісты спакой і дабрабыт. Дзеля гэтага ён гатовы аддаць усё, у тым ліку і асабістую свабоду.

Падрабязьней ...

Аб спазнавальнасьці сьвету чалавекам [відэа]

mondoШто ёсьць вызначэньнем ісьціны? Што робіць наш розум здольным спасьцігаць сьвет? Прафесар Альхоўскі разглядае тры магчымых філасофскіх адказу: па-першае, зь біблійнага пункту гледжаньня; па-другое, з пункту гледжаньня атэізму (матэрыялізму, натуралізму); па-трэцяе, з пункту гледжаньня касьмічнага гуманізму.

Падрабязьней ...

ПАСЬЛЯДОЎНІКІ вучэньня, якое перамяніла іхні сьвет [трэйлер да фільма]

Сёньня ты свабодна карыстаешся выгодамі цывілізацыі: дасягненьнямі навукі і культуры, медыцыны і адукацыі, у цябе ёсьць правы і сацыяльная абарона. Але так было не заўсёды і ня ўсюды так ёсьць. Адкуль у цябе гэта?

Падрабязьней ...

К.С.Льюіс «Проста хрысьціянства» [анонс кнігі]

Хрыстос прайшоў праз дасканалую капітуляцыю і дасканалую пакору; яны былі дасканалымі, таму што Ён - Бог; яны былі капітуляцыяй і пакорай, таму што Ён быў Чалавекам. Хрысьціянская вера заяўляе, што, калі мы нейкім чынам падзелім пакору і пакуты Хрыста, мы станем саўдзельнікамі Яго перамогі над сьмерцю і здабудзем новае жыцьцё пасля таго, як памром. І ў гэтым новым жыцьці мы будзем дасканалымі і цалкам шчасьлівымі стварэньнямі.

Падрабязьней ...

Фільм Ф. Шэфера «Як жа нам цяпер жыць?» Ч. 9 «Эпоха асабістага спакою і дабрабыту» [відэа]

Пачынаючы з 60-х гадоў XX ст. гуманізм як сьветапогляд пранікае ў свядомасьць людзей з усіх бакоў. Чалавек мог чытаць сучасны раман ці філасофскую кнігу, глядзець фільм або ісьці ў музей - і ўсюды бачыць, што, знаходзячыся на пазыцыях гуманізму, розум прыводзіць да адчаю і не дае адказу на надзённыя пытаньні.

Падрабязьней ...

Фільм Ф. Шэфера “Як жа нам цяпер жыць?” Ч. 8 "Страта цэласнага сьветапогляду" [відэа]

Ідэі пра абсурднасьць чалавечага існаваньня і разрозненай карціне сьвету трапляюць з філасофіі ў жывапіс, музыку і кіно. Сьвет губляе сваю цэласнасьць для чалавека, таму мастацтва адлюстроўвае ўсю абсурднасьць чалавечага быцьця. Гуманізм пазбаўляе чалавека маральнага абсалюту, каб адрозніць дабро і зло, ілюзію і рэальнасьць. 

Падрабязьней ...

Фільм Ф. Шэфера “Як жа нам цяпер жыць?” Ч. 7

Да 18 стагодзьзя філосафы-гуманісты лічылі, што, абапіраючыся на чалавечы розум, можна зразумець навакольны сьвет і пабудаваць цэласную карціну сьвету. Аднак гэтага не адбылося, і першапачатковы аптымізм гуманістаў змяніўся расчараваньнем ў чалавечых каштоўнасьцях і песімізмам.

Падрабязьней ...