Menu
RSS
logo

Царква і Грамадзтва

Прадставіць рэфармацыйнае бачаньне ролі царквы ў грамадзтве

На працягу стагодзьдзяў хрысьціянства фармавала эўрапейскую культуру. 10 прыказаньняў вызначылі разуменьне эўрапейцамі таго, што ёсьць дабро, а што – зло. Для нашай цывілізацыі характэрная каштоўнасьць асобы, а правы чалавека бяруць свій пачатак у Эвангельлі. Росквіт, якога дасягнуў Захад, сягае каранямі ў пратэстанцкую этыку працы. Рэфармацыя нарадзіла парлямэнтарызм і эўрапейскую дэмакратыю. Немагчыма ўявіць сабе наш кантынэнт, а таксама сучасны сьвет, калі б не было ў ім вучэньня Хрыста. Хрысьціянства нарадзіла Эўропу, падняла яе і вызначыла яе місыю ў гісторыі.

 

Прадставіць рэфармацыйнае бачаньне ролі царквы ў грамадзтве

На працягу стагодзьдзяў хрысьціянства фармавала эўрапейскую культуру. 10 прыказаньняў вызначылі разуменьне эўрапейцамі таго, што ёсьць дабро, а што – зло. Для нашай цывілізацыі характэрная каштоўнасьць асобы, а правы чалавека бяруць свій пачатак у Эвангельлі. Росквіт, якога дасягнуў Захад, сягае каранямі ў пратэстанцкую этыку працы. Рэфармацыя нарадзіла парлямэнтарызм і эўрапейскую дэмакратыю. Немагчыма ўявіць сабе наш кантынэнт, а таксама сучасны сьвет, калі б не было ў ім вучэньня Хрыста. Хрысьціянства нарадзіла Эўропу, падняла яе і вызначыла яе місыю ў гісторыі.

Ці не страціла хрысьціянства той сілы, што фармуе менталітэт нацый, якую мела ў мінулым? Ці магчама для краінаў Усходняй Эўропы перажыць у ХХІ стагодзьдзі дабраславёны ўплыў Бібліі на розныя сфэры жыцьця такім чынам, як гэта адбылося на Захадзе?

Задача сэкцыі «Царква і грамадзтва»

– знайсьці мадэль хрысьціянскага ўплыву на народы Ўсходняй Эўропы ў наш час, вызваліць соль з цэркваў, каб яны асалялі сучасныя грамадзтвы, дапамагчы грамадзтвам стаць самімі сабой пасьля многіх дзесяцігодзьдзяў камуністычнай няволі. Усё гэта – вялікая мэта для Цела Хрыстовага на пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Хрыстос забаронены [відэа]

Эвангельская царква, як і іншыя хрысьціянскія канфесіі ў Беларусі, перажывала надзвычай моцны ціск, і, у некаторыя часы - татальныя рэпрэсіі з боку ўладаў. Аднак, нягледзячы на перашкоды, царква выстаяла, - шмат у чым дзякуючы беспрэцэдэнтнай стойкасьці і мужнасьці дзясяткаў і сотняў хрысьціянскіх лідэраў, служыцеляў і простых членаў абшчынаў.

Падрабязьней ...

Амерыканская рэвалюцыя і Вялікае абуджэньне [відэа]

Амерыканская рэвалюцыя - адна зь нешматлікіх у гісторыі чалавецтва, якая прывяла да ўзнікненьня лепшай мадэлі дзяржавы. Амерыканская рэвалюцыя адбывалася адначасова зь Вялікай французскай рэвалюцыяй. Лозунгі былі ў іх вельмі падобныя. У Французскай: «Свабода, роўнасьць і братэрства!», а ў Амерыканскай - «Адзінства і свабода!» Тым ня менш, вынікі рэвалюцый апынуліся ВЕЛЬМІ рознымі.

Падрабязьней ...

«На сем стою…»

Мартин Лютер родился 10 ноября 1483 года в Эйслебене (Восточная Германия). Он собирался стать юристом, однако стал монахом. Присоединившись к монахам-августинцам в Эрфурте, он начал изучать богословие. Обучали его «современному пути» ученики Габриеля Биля. Через некоторое время он стал профессором богословия в недавно основанном университете города Виттенберга.

Падрабязьней ...

Абрагам Кайпэр – хрысьціянін у эпоху пераменаў

Абрагам Кайпэр жыў у часы, калі сучасная Эўропа імкліва зьмянялася. Індустрыялізацыя і ўрбанізацыя ламалі традыцыйны жыцьцёвы лад. З цягам часу аформіліся два асноўныя сьветапогляды: лібэральны гуманізм, які падкрэсьліваў уседазвольны індывідуалізм, і камунізм, які абвяшчае дзяржаву выратавальнікам. Жыцьцё Абрагама Кайпэра было прысьвечана пошуку біблійнай альтэрнатывы гэтым сьветапоглядам.

Падрабязьней ...

Превратится ли Революция Достоинства в Революцию Линча?

Тяжело осознавать, что виновников преступлений времен Януковича не привлечены к ответственности. Я не знаю, каковы причины этого; не знаю всех закулисных компромиссов и договоренностей. Предполагаю, что, как всегда, здесь срабатывает то, что политика - это «искусство возможного». Однако «непотопляемость» всех тех шуфричей, ефремовых, колесниченков, их убежденность, что им и в этот раз удастся «развести всех, как котят» и снова, как после Оранжевой революции, превратиться из преступников на политических оппозиционеров, способны вывести из себя даже самого уравновешенного человека.

Падрабязьней ...

Голгофа VS террор

Интервью с отцем Тихоном Кульбакой — священником Донецкого экзархата Украинской Греко–Католической Церкви, соорганизатором «Молитвенного марафона» в центре Донецка, проведшим 12 суток в плену у боевиков т.н. Новороссии. О том как любить врагов во время войны, об Украине и настоящей каждодневной вере в Христа.

Падрабязьней ...

Город, стоящий на вершине горы

Пять месяцев назад в Донецкой обладминистрации собрались представители разных религиозных конфессий. Одним из основополагающих решений этой встречи стало создание «Молитвенного марафона» — публичной молитвы на пл. Конституции, что в самом центре Донецка. Сергей Косяк — пастор церкви «Ассамблея Божья» возглавил рабочую группу, стал координатором молитвенной палатки.

Падрабязьней ...

Миссия Церкви. Приемлемая модель политической деятельности

Христиане должны говорить о политике, хотя бы потому, что Библия в основном говорит о ней. От вавилонской башни до апокалипсиса – везде речь идет о царях, священниках, царствах, народах, войнах. Разве это не политическая терминология? Если мы серьезно не начнем изучать политику, то наша эффективность в современном мире будет сомнительной.

Падрабязьней ...

З вуснаў сьвятароў (пастараў) людзі чакаюць мудрасьці

«Вусны сьвятара павінны захоўваць веды, а закону шукаюць ад вуснаў яго, бо ён весьнік Госпада Саваофа» (Мал. 2: 7) так казаў прарок Малахія. Ад сьвятароў (пастараў) людзі павінны атрымаць параду, падтрымку, настаўленьне, таму што сьвятары лепш ведаюць волю Госпада, у іх распараджэньні большы запас ведаў і мудрасьці, якія абапіраюцца на вопыт і веды. Так ёсьць не заўсёды. У сферы грамадзкага і палітычнага жыцьця пастары часта захоўваюць маўчаньне...

Падрабязьней ...

Як маліцца за краіну? [відэа]

Хрысьціяне пакліканыя маліцца за сваю краіну. Пра гэта сьведчыць Біблія і гісторыя Царквы. За народ заступаўся Майсей; прарок Самуіл казаў, што не дапусціць граху не маліцца за ізраільцянаў, Ісус маліўся за Ерузалім; апостал Павел заклікаў вернікаў маліцца за народ, цароў і начальнікаў, каб жыцьцё ў краіне было ціхамірным і пабожным.

Падрабязьней ...

Вызваленьне народаў [анонс кнігі]

Сучасны сьвет зьмяняецца вельмі імкліва. Народы ва ўвесь голас абвяшчаюць аб сваёй свабодзе і імкнуцца прынесьці дабрабыт і посьпех на свае землі. Сёньня, пасьля падзеньня камунізму, мы бачым шырокія магчымасьці, якія адкрываюцца для далейшых станоўчых зменаў у сьвеце, хоць верагоднасьць нацыянальных узрушэньняў пры гэтым таксама застаецца вельмі значнай.

Падрабязьней ...